Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску распачынаюць чарговы сезон Прэміі імя Ежы Гедройца.
У гэтым годзе аргкамітэт Прэміі ідзе на пэўны эксперымент, каб наблізіць выбар пераможцаў да ідэалу аб’ектыўнасці: упершыню журы будзе складацца пераважна з літаратуразнаўцаў і крытыкаў. Таксама плануецца запусціць механізм уліку чытацкага меркавання адносна вылучаных кніг.
Другога траўня абвяшчаецца набор заявак на Прэмію імя Ежы Гедройца за 2017 год. Прэтэндаваць на ўдзел могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове, у жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2017 года. Прыём заявак будзе завершаны 31 траўня.
Заяўка павінна ўтрымліваць:
1. кароткія звесткі, кантактныя нумары тэлефонаў і адрасы намінатараў;
2. кароткую творчую біяграфію аўтара альбо кожнага з калектыва суаўтараў;
3. поўную назву і анатацыю кнігі;
4. урывак да 10 тысяч знакаў, які можа быць апублікаваны або прадстаўлены публічна Аргкамітэтам Прэміі;
5. кнігу ў электроннай версіі і ад 2 да 7 папяровых асобнікаў кнігі;
6. выяву вокладкі кнігі ў электроннай версіі.
У электронным выглядзе заяўкі і кнігі дасылайце на адрас: [email protected]
Папяровыя кнігі для ўдзелу ў конкурсе можна даслаць на паштовы адрас: 220012, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, д. 31, офіс 906.
Дасылаць заяўкі трэба да 31 траўня. Аргкамітэт зацікаўлены ў тым, каб ва ўсіх ахвотных была магчымасць паўдзельнічаць у прэміяльным працэсе, але часу марудзіць ужо няма.
Пачынаем!
Кантакты:
email: [email protected]