3-га мая ў 18.30 адбудзецца прэзентацыя кнігі «Невероятные приключения Вацлава Принципа, или – Бобруйск и его жЫвотные».
Яны сышліся – сілы дабра і зла. І поле бітвы – Бабруйск…
Сілы дабра вонкава падобныя на Арнольда Шварцэнэгера (гэта галоўны герой рамана – Вацлаў Прынцып, – выдавец, рэдактар), унутрана – на прафесара Праабражэнскага (герой адной з аповесцяў М. Булгакава).
Асноўныя дзеянні разгортваецца ў горадзе-брэнд, па сумяшчальніцтве, Шамбале ўсёй Беларусі – Бабруйску.
На працягу больш чым дзесяці гадоў усіх жывёл краін СНД пасылалі існаваць менавіта ў гэты горад. А хто-небудзь задумваўся – як ім там: добра, дрэнна?
Вось пра гэта і распавядаецца ў рамане-трансформере-трэвел-коміксе «Невероятные приключения Вацлава Принципа, или – Бобруйск и его жЫвотные».
Ягоны аўтар – пісьменнік, сябра СБП і ПЭН-цэнтра, галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера» Анатоль Санаценка.
Адрас, па якім пройдзе прэзентацыя кнігі: Мінск, Прэс-клуб, вул. Веры Харужай, 3, офіс 601 (ісці, арыентуючыся па паказальніках-стрэлках на сценах, на самы верх).
Час: чацвер, 3-га мая, пачатак – у 18.30.
Уваход – вольны.