4 красавіка ў “Акадэмкнізе” (Мінск, пр. Незалежнасці, 72) адбудзецца аўтограф-сесія Пятра Васючэнкі.
Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях — “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер — працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару і вясёлых парадоксаў.
4 красавіка ў кнігарні “Акадэмкніга” — аўтограф-сесія Пятра Васючэнкі з нагоды выхаду яго новага раману-казкі для дзяцей “Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. У мерапрыемстве прыме ўдзел мастачка Крысціна Баранава, якая зрабіла ілюстрацыі да кнігі.
Прыходзьце самі, прыводзьце сваіх дзетак!
Аўтограф-сесія адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Калі: 4 красавіка
Дзе: кнігарня “Акадэмкніга” (Мінск, пр. Незалежнасці, 72)
Пачатак: 18.30
Уваход вольны!