Вечар беларускай паэзii

Апошняе абнаўленне: 27 лютага 2018
Вечар беларускай паэзii
Праект “Вечар” сумесна з ініцыятывай Амбасадары Еўрапейскай моладзі запрашаюць на вечар беларускай паэзіі.

Ініцыятыва Амбасадары Еўрапейскай моладзі сумесна з праектам “Вечар” #vecherpoetry запрашаюць усіх аматараў беларускай мовы і літаратуры на вечар беларускай паэзіі.

Удзельнікі пачытаюць свае вершы i вершы беларускіх класікаў і сучаснікаў, паслухаюць якасныя, шчырыя паэтычныя творы і ў чарговы раз пераканаюцца ў непаўторнасці і багацці беларускай літаратуры.

Мерапрыемства адбудзецца ў актавай залі Інстытута імя Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3) 1 сакавіка ў 19.00. Уваход вольны.

Уваход вольны, пажадана папярэдняя рэгістрацыя.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.