Фонд Роберта Боша абвяшчае конкурс для маладых беларускіх паэтаў і паэтак. Творы пераможцаў будуць перакладзеныя на нямецкую мову ў межах беларуска-нямецкай перакладчыцкай майстэрні.
Праект мае на мэце прадставіць праз паэзію нямецкай публіцы вобраз сучаснай Беларусі. Для гэтага вершы пераможцаў будуць праілюстраваныя і прадстаўленыя ў Берліне і Мінску. Найлепшыя вершы і пераклады з’явяцца на платформах lyrikline.org і litradio.by. У сярэдзіне сакавіка ў Мінску адбудзецца майстар-клас, на які будуць запрошаныя паэты і іх перакладчыкі на нямецкую мову.
Умовы ўдзелу ў конкурсе:
– узрост да 27 гадоў
– не больш за адзін выдадзены зборнік
– аб’ём верша ад 8 да 28 радкоў
– не больш за 5 твораў ад аднаго аўтара
Заяўкі дасылайце да 15 лютага на e-mail ПЭН-Цэнтра [email protected].
Партнёры: Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Інстытут славістыкі Універсітэта Гумбальдта ў Берліне.