Пайшоў з жыцця Ігар Канановіч. Беларускі ПЭН-цэнтр спачувае родным і блізкім паэта.
19 чэрвеня трагічна загінуў малады паэт, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, намінант сёлетняй прэміі Дэбют, аўтар кнігі “Астэроід” Ігар Канановіч. Пра гэта паведамілі блізкія сябры Ігара.
Ігар Канановіч нарадзіўся 22 ліпеня 1983 года ў Клецку. У 2000 годзе скончыў Заастравецкую СШ Клецкага раёна. У 2003 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння ў 2008–2013 гадах працаваў настаўнікам беларускай і рускай моў у школах Клецкага раёна. Пазней жыў і працаваў у Мінску.
Публікавацца пачаў у 2006 годзе. Друкаваўся ў часопісах “Дзеяслоў” і “Верасень”, газетах “Літаратура і Мастацтва”, “Настаўніцкая газета” ды іншых. Аўтар паэтычнай кнігі “Астэроід”.