Літаратурны праект Books from Belarus будзе прадстаўлены на VII Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве з 19 па 20 траўня.
З гэтай нагоды 20 траўня а 17:00 Беларускі Дом ладзіць сустрэчу з пісьменніцай, перакладчыцай Марыяй Роўдай і паэткай Настай Кудасавай. Арганізатары прапануюць пачытаць беларускую літаратуру, пагутарыць, падыскутаваць.
Марыя Роўда – пісьменніца, лінгвістка, скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, працуе дацэнтам на кафедры гісторыі і граматыкі ангельскай мовы таго ж універсітэта. Перакладала на беларускую мову англамоўную прозу, драматургію і дзіцячыя мультфільмы. Публікуецца з 1993 года. У лютым 2016 года адбылася прэзентацыя першага зборніку твораў “Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі”.У зборніку змешчаныя, як ужо вядомыя чытачам творы, так і дзве новыя аповесці і шэсць апавяданьняў, каторыя друкуюцца ўпершыню. Да гэтуль былі апублікаваныя “Вырві гэта з мяне” (1993г. ), “1986”.
Наста Кудасава – беларуская паэтка. Пачала пісаць вершы з шасці гадоў. У перыядычных выданнях вершы друкуюцца з 1999 г. («Наша Ніва», «Новы час», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Верасень» і інш.). Аўтар кнігі паэзіі «Лісце маіх рук» (Логвінаў, 2006), «Рыбы» (2013). З’яўляецца ўдзельнікам альманахаў «Скрыпторый», «Літаратурны квартал», зборніку паэзіі «Яна і я», удзельнік праекту «Начная чытанка» (2007).
Больш падрабязная інфармацыя – на сайце Беларускага Дома.