Арганізатары прэміі “Кніга году” абвясцілі спіс журы, што будзе выбіраць найлепшую кнігу. У конкурсе ўдзельнічаюць кнігі, напісаныя беларусамі ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы, што выйшлі ў 2015 годзе.
Поўны спіс сябраў журы можна паглядзець на афіцыйным сайце прэміі.
Прэмія “Кніга году” заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Першы раз яна ўручалася ў трох намінацыях: “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”. Сёлета прэмія будзе ўручацца без намінацый за твор у любым жанры. У мінулым годзе пераможцамі “Кнігі году” зрабіліся: Альгерд Бахарэвіч з кнігай “Дзеці Аліндаркі” (“Проза”), Антон Рудак з кнігай “Верхні горад” (“Паэзія”), Вольга Гапеева “Сумны суп” і Людміла Рублеўская “Авантуры студыёзуса Вырвіча” (“Дзіцячая літаратура”).