Прэзентацыя “Паліталогіі” Лазуткіна

Апошняе абнаўленне: 3 лістапада 2015
Прэзентацыя “Паліталогіі” Лазуткіна
12 лістапада ў кнігарні “Логвінаў” адбудзецца прэзентацыя кнігі Андрушы Лазуткіна “Политология”. Галоўны ўдзельнік прэзентацыі — аўтар.

12 лістапада ў кнігарні “Логвінаў” адбудзецца прэзентацыя кнігі Андрушы Лазуткіна “Политология”. Галоўны ўдзельнік прэзентацыі — аўтар.

Пра кнігу: “Политология” выйшла ў 2015 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”, рыхтавалася ў тым ліку на Рэзідэнцыі маладых літаратараў у Вільні. Вы можаце прачытаць рэцэнзію Дзяніса Дробышава на кнігу “Политология”.

Пра аўтара: без трох хвілін беларускі пісьменнік, 1992 года нараджэння. Амаральны, карыслівы. Выкарыстоўвае мат і трасянку, не асабліва саромеецца. З сямі гадоў марыў працаваць у пракуратуры. Грае на баяне. Валодае аўтамабілем “Жыгулі”.

Пачатак прэзентацыі — 19:00. Уваход вольны (пр. Незалежнасці, 37а).

А 13 лістапада адбудзецца прэзентацыя кнігі Машы Лапо “Сплошная среда”.

Прэзентацыя “Паліталогіі” Лазуткіна