Рэзідэнцыя для пісьменнікаў і апавядальнікаў у Канадзе на 2016 год

Апошняе абнаўленне: 25 верасня 2015
Рэзідэнцыя для пісьменнікаў і апавядальнікаў у Канадзе на 2016 год
Рэзідэнцыя Цэнтра крэатыўнага пісьменніцтва і вуснай культуры Універсітэта Манітобы адкрывае пазіцыю для пісьменнікаў і апавядальнікаў.

Рэзідэнцыя Цэнтра крэатыўнага пісьменніцтва і вуснай культуры Універсітэта Манітобы адкрывае пазіцыю для пісьменнікаў і апавядальнікаў.

Рэзідэнцыя будзе доўжыцца тры месяцы, з 6 верасня па 6 снежня 2016 года. Кандыдат павінен будзе 16 гадзін у тыдзень выкладаць маладым пісьменнікам і апавядальнікам універсітэта, зладзіць некалькі чытанняў альбо выступаў і нефармальны варкшоп. Астатні час кандыдат мусіць прысвяціць уласным праектам. Абраны кандыдат атрымае заробак у 15 тысяч канадскіх даляраў, таксама забяспечваецца пражыванне.

Заяўка павінна ўтрымліваць суправаджальны ліст з апісаннем кваліфікацый кандыдата на гэтую пазіцыю, план выкладчыцкай і мастацкай працы, якую ён/яна плануюць праводзіць падчас рэзідэнцыі. Таксама патрэбны спіс кар’ерных дасягненняў (публікацыі, выступы, узнагароды, рэзідэнцыі), прыклад тэксту (не больш за 20 старонак) і дзве рэкамендацыі кандыдата ў якасці пісьменніка і выкладчыка. Відэа імпрэзаў ад апавядальнікаў вітаецца.

Патрабуецца свабоднае валоданне ангельскай мовай. Публікацыі ці выступы на ангельскай будуць плюсам. Дэдлайн: 13 лістапада 2015.

Матэрыялы можна высылаць на электронную пошту Цэнтра [email protected].

Падрабязная інфармацыя пра рэзідэнцыю.