На сайце Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца пачалі з’яўляцца рэцэнзіі на кнігі, што прэтэндуюць на прэмію.
Сёлета арганізатары прэміі вырашылі засяродзіцца на кароткім спісе. Цягам некалькіх тыдняў на сайце будуць з’яўляцца тэксты розных крытыкаў, прычым на кожную з шасці кніг будзе апублікавана па дзве рэцэнзіі.
Першая рэцэнзія “Разруха пад стрэхамі”, напісаная Настай Грышчук, прысвечаная кнізе Таццяны Барысік “Жанчына і леапард”. У найбліжэйшыя тыдні на сайце з’явяцца рэцэнзіі ад крытыкаў Марыі Мартысевіч, Ірыны Шаўляковай, Кацярыны Маціеўскай, Маргарыты Аляшкевіч, Наталкі Харытанюк, Таццяны Заміроўскай і інш.
Кароткі спіс прэміі Гедройца:
1. Таццяна Барысік “Жанчына і леапард” (Мінск, “Кнігазбор”)
2. Альгерд Бахарэвіч “Дзеці Аліндаркі” (Мінск, “Галіяфы”)
3. Антон Францішак Брыль “Ян Ялмужна” (Мінск, “Кнігазбор”)
4. Андрэй Гуцаў “Кніга зданяў” (Мінск, “Кнігазбор”)
5. Сяргей Дубавец “Сіні карабель у блакітным моры плыве” (Мінск, “Каўчэг”)
6. Віктар Казько “Час збіраць косці” (Мінск, “Кнігазбор”)