• Навiны
  • Журы вызначыла доўгі спіс прэміі Гедройца

Журы вызначыла доўгі спіс прэміі Гедройца

Апошняе абнаўленне: 30 сакавіка 2015
Журы вызначыла доўгі спіс прэміі Гедройца
Яго можна пабачыць на сайце прэмii.

Яго можна пабачыць на сайце прэмii.

Кароткі спіс вызначыцца ў красавіку, а саму прэмію ўручаць у сярэдзіне траўня.

Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

Папярэднія пераможцы прэміі:
2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;
2014 — Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”.

Прэс-служба Беларускага ПЭН-цэнтра