Вечарына, прысвечаная памяці Рыгора Іванавіча Барадуліна, пройдзе 27 лютага 2015 г. у 18.30.
Вечарына, прысвечаная памяці Рыгора Іванавіча Барадуліна, пройдзе 27 лютага 2015 г. у 18.30.
Месца: Палац Мастацтваў (вул. Казлова, 3).
Арганізатары імпрэзы: Саюз беларускіх мастакоў і Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Уваход ― вольны.
Рыгор Барадулін быў Народным паэтам Беларусі, перакладчыкам, даследчыкам роднай мовы, аўтарам дзясяткаў кніг, сябрам Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра з 1990 па 1999 гг., ганаровым сябрам Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Вушацкага раёна.