22 снежня інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” запрашае на “Калядную вечарынку з “ПрайдзіСветам”.
У праграме:
— уручэнне прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшыя пераклады 2013 году. Са спісам намінантаў на прэмію можна азнаёміцца тут;
— прэзентацыя серыі “PostScriptum”, у тым ліку кніг “Прыгоды Шэрлака Холмса” і “Падарунак на Каляды” (зборнік святочнага апавядання);
— прэзентацыя 14-га нумару часопіса “Лабірынты іншасвету”;
— святкаванне 5-годдзя часопіса “ПрайдзіСвет”;
— калядныя чытанні, прамовы і віншаванні.
У імпрэзе возьмуць удзел:
— намінанты на прэмію часопіса “ПрайдзіСвет”: Альгерд Бахарэвіч, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч і інш.;
— сябры рады часопіса “ПрайдзіСвет”: Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Алеся Башарымава і Юля Цімафеева.
Вядучы імпрэзы — Альгерд Бахарэвіч.
Пачатак у 19.00.
Месца правядзення: кнігарня “Логвінаў” (пр-т. Незалежнасці, 37А)
Уваход вольны!