Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць 4 сакавіка ў 19:00 у Галерэю “Ў” на ўручэнне прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.
У цырымоніі возьмуць удзел пісьменнікі і перакладчыкі, чые творы трапілі ў шорт-ліст прэміі, і сябры журы. Музычнае віншаванне пераможцам — ад Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна.
Шорт-ліст прэміі “Дэбют—2014”
Проза
1. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.
2. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.
3. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
Паэзія
1. Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
2. Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
3. Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
Пераклад
1. Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцця. Ільма Ракуза. Перакрэсліць усё. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
2. Кацярына Маціеўская: Оскар Ўайлд. Саламея. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
3. Сярж Мядзведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
Журы прэміі:
Валянцін Акудовіч — філосаф
Павел Анціпаў — празаік
Уладзімір Арлоў — паэт, празаік, гісторык
Лявон Баршчэўскі — перакладчык, кандыдат філалагічных навук
Павел Бераговіч — фундатар прэміі
Марыя Мартысевіч — паэт, перакладчык, літаратурны крытык
Уладзімір Някляеў — паэт, ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра
Алесь Пашкевіч — празаік, доктар філалагічных навук
Барыс Пятровіч — празаік, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў
Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра
Наталка Харытанюк — празаік, лаўрэат прэміі “Дэбют” 2011 года