Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук
28 мая 2019

Кніга году – “Сарматыя” Марыі Мартысевіч

28 траўня на закрытай цырымоніі ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі, у якой пераможцу абіраюць самі пісьменнікі і перакладчыкі.
10 красавіка 2019

Літаратары абіраюць кнігу году

Да 30 красавіка пісьменнікі і перакладчыкі могуць прагаласаваць за найлепшую кнігу.
15 лістапада 2016

15 лістапада — Дзень пісьменнікаў у зняволенні

Кожны год 15 лістапада Міжнародны ПЭН-клуб і нацыянальныя ПЭН-цэнтры ўшаноўваюць Дзень пісьменнікаў у зняволенні.
3 лютага 2016

Абвешчанае журы Прэміі Цёткі

У журы, што будзе абіраць пераможцаў у дзвюх намінацыях: найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і найлепшае мастацкае афармленне кнігі, увайшлі наступныя пісьменнікі, навукоўцы, рэдактары і мастакі.
16 снежня 2015

Абвешчаны новы сезон “Кнігі году”

Адкрываецца новы сезон “Кнігі году” — прэміі, якую ўручаюць самі пісьменнікі за найлепшую кнігу, напісаную беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.
2 чэрвеня 2015

Канферэнцыя камітэта “Пісьменнікі ў зняволенні” ў Амстэрдаме

З 26 па 29 траўня ў Амстэрдаме прайшла канферэнцыя камітэта “Пісьменнікі ў зняволенні” Міжнароднага ПЭН-клуба і ICORN — міжнароднай сеткі рэзідэнцыяў для творцаў у выгнанні.
13 мая 2015

Адам Глобус і Павал Касцюкевіч у Віцебску

Сёлетні цыкл “Сустрэч з Гедройцам”, у межах якіх прызёры прэміі імя Ежы Гедройца выступалі ў абласных цэнтрах Беларусі, завяршыўся вечарынай у Віцебску, на якую прыехалі Адам Глобус і Павел Касцюкевіч. Імпрэза пад лозунгам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, якую арганізаваў Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы, прайшла на Арт-базе vitebsk4me. Вёў спатканне Андрэй Хадановіч.
8 красавіка 2015

Прэмія Гедройца: Касцюкевіч і Клінаў у Гародні

Чарговая з цыклу “Сустрэч з Гедройцам”, у межах якіх прызёры прэміі імя Ежы Гедройца выступаюць у абласных цэнтрах Беларусі, адбылася 7 красавіка ў Гародні ў галерэі “Крыга”. У імпрэзе, якую арганізаваў Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы і якая прайшла пад нязменным лозунгам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, узялі ўдзел першы лаўрэат прэміі Павел Касцюкевіч і леташні прызёр Артур Клінаў. Вёў вечарыну Андрэй Хадановіч.
19 сакавіка 2015

Прэмія Гедройца: Бахарэвіч і Глобус у Брэсце

17 сакавіка ў Брэсце прайшла сустрэча з Адамам Глобусам і Альгердам Бахарэвічам. Гэта была першая вечарына з запланаванай серыі “Сустрэч з Гедройцам” пад дэвізам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, арганізаваных Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы. Вечарына прайшла на пляцоўцы “Прастора КХ”.
19 студзеня 2015

Пісьменнікі прыраўнялі назіранне да цэнзуры

Даследаванне паказала: пісьменнікі лічаць, што свабода слова ва ўсім свеце знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай.