Studium Europy Wschodniej і Беларускі ПЭН запрашаюць на публічную сустрэчу з заснавальнікам і кіраўніком праваабарончага цэнтра «Вясна», нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім.
Сустрэча адбудзецца 20 красавіка 2026 года а 17:30 у гістарычным корпусе Варшаўскага ўніверсітэта (Krakowskie Przedmieście 26/28, «Stary BUW», уваход праз галоўную браму ўніверсітэта).
Гэта ўнікальная магчымасць сустрэцца з чалавекам, які на працягу дзесяцігоддзяў знаходзіўся ў эпіцэнтры барацьбы за праўду, правы чалавека, культуру і незалежнасць. За сваю праваабарончую дзейнасць Алесь Бяляцкі правёў у зняволенні ў сукупнасці больш за сем з паловай гадоў. Удзельнікі сустрэчы змогуць задаць праваабаронцу свае пытанні.
Таксама можна будзе набыць кнігу Алеся Бяляцкага і атрымаць аўтограф.
‼️Удзел у мерапрыемстве патрабуе папярэдняй рэгістрацыі (https://forms.gle/ynkLvbA9LG2AzTa9A), а для ўваходу на сустрэчу трэба мець пасведчанне асобы з фотаздымкам. Колькасць месцаў абмежаваная, рэгістрацыя даступная толькі да 17 красавіка 2026 года.
Уваход у залу будзе адкрыты з 17:00. Будзем радыя бачыць вас!
Для медыяў неабходная акрэдытацыя, для гэтага прадстаўнікам медыя неабходна рэгістравацца ў тым самым спісе, пазначыўшы ў полі «арганізацыя» назву рэдакцыі.