Сайт і старонкі ў сацсетках Беларускага ПЭНа абвешчаныя «экстрэмісцкімі»!

Апошняе абнаўленне: 23 лютага 2026
Сайт і старонкі ў сацсетках Беларускага ПЭНа абвешчаныя «экстрэмісцкімі»!

Сябры, сёння мы даведаліся, што паводле рашэння суда Чыгуначнага раёна горада Гомеля 16 лютага 2026 года наш сайт і старонкі ў сацсетках абвешчаныя «экстрэмісцкімі».

У сувязі з гэтым мы мусім заклікаць тых, хто застаецца ў Беларусі, адпісацца ад нашых сацсетак.

Вось спіс нашых старонак, абвешчаных «экстрэмісцкімі»:

Беларускі ПЭН заўсёды застаецца адданы свабодзе слова і правам чалавека і будзе працягваць працу, нягледзячы на перашкоды з боку дзейнай улады. Беражыце сябе!