Абвешчаныя поўныя спісы прэміі Шэрмана за 2023 і 2024 год

Апошняе абнаўленне: 24 верасня 2025
Абвешчаныя поўныя спісы прэміі Шэрмана за 2023 і 2024 год

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць 28 кніг, а ў 2024 – 29 кніг.

У прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2023 і 2024 гадах ў папяровым і электронным варыянце. Згодна са статутам, у прэміі таксама могуць удзельнічаць аўдыякнігі, але сёлета іх сярод намінаваных не было.

Журы будзе абіраць трох пераможцаў у трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае прыз.

У гэтым сезоне намінанты і журы маглі зашыфраваць сябе, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі.

Поўны спіс прэміі Шэрмана 2023

У журы прэміі Шэрмана 2023 ўвайшлі: філолаг-славіст, перакладчык, рэдактар Сяргей Сматрычэнка, перакладчыца, рэдактарка, кніжная блогерка Наста Карнацкая, паэтка, перакладчыца, выкладчыца англійскай мовы Ганна Шакель, літаратар, журналіст, рэдактар Сяргей Дубавец.

Проза
  1. Алег Віркевіч. Марыя Маціёс “Салодкая Даруся”. Выдавецтва “Пфляўмбаўм”, 2023. Пераклад з украінскай.
  2. Уладзіслаў Гарбацкі. Франк Варжак “Чысты баранок”. Выдавецтва “Skaryna Press”, 2023. Пераклад з французскай.
  3. Ірына Герасімовіч. Астап Слівінскі “Слоўнік вайны”. Выдавецтва edition.fotoTAPETA, “Галіяфы”, 2023. Пераклад з украінскай. 
  4. Алесь Емельянаў-Шыловіч. Тадэвуш Далэнга-Мастовіч “Кар’ера Мікадзіма Дызмы”. Выдавецтва “Логвінаў”, 2023. Пераклад з польскай.
  5. Галіна Жарко. Марыя Кунцэвічова “Два месяцы”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2023. Пераклад з польскай.
  6. Алена Казлова. Лінэ Нагель Ільвісокер “Мой свет растае”. Выдавецтва “Пфляўмбаўм”, 2023. Пераклад з нованарвежскай.
  7. Павал Касцюкевіч. Мэір Шалеў “За сіняй гарой”. Выдавецтва “Логвінаў”, 2023. Пераклад з іўрыту.
  8. Ігар Кулікоў. Дж.Р.Р. Толкін “Валадар пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023. Пераклад з англійскай.
  9. Ігар Крэбс. Тэадор Герцль “Старая новая зямля. Яўрэйская дзяржава”. Выдавец Р.М. Цымбераў, 2023. Пераклад з нямецкай.
  10. Віталь Латыш. Сяргій Жадан “Месапатамія” (празаічная частка). Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023. Пераклад з украінскай.
  11. Сяргей Матырка. Фрэнсіс Скот Фіцджэралд “Вялікі Гэтсбі”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023. Пераклад з англійскай.
  12. Алесь Плотка. Аляксандр Чарнуха “Свінні”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023. Пераклад з рускай.
  13. Алена Пятровіч. Станіслаў Ігнацы Віткевіч “Ненасытнасць”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023. Пераклад з польскай.
  14. Юля Цімафеева. Юля Цімафеева “Мінскі дзённік”. Выдавецтва “Skaryna Press”, 2023. Пераклад з англійскай.
  15. Іна Хоміч. Эрых Марыя Рэмарк “Чорны абеліск”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023. Пераклад з нямецкай. 
  16. Сяргей Шупа. Антанас Шкема “Белы саван”. Выдавецтва “Вясна”, 2023. Пераклад з літоўскай. 
Паэзія
  1. Ева Вайтоўская. Беранард Наўгародскі “Карына”. Выдавецтва “Сарматыя”, 2023. Пераклад з польскай (зашыфраваны ўдзел).
  2. Ігар Крэбс. Генрых Гайнэ “Габрэйскія мелодыі”. Выдавец Р.М. Цымбераў, 2023. Пераклад з нямецкай.
  3. Ігар Кулікоў. Роберт Фрост “Выбраныя вершы”. Выдавецтва “Энцыклапедыкс”, 2023. Пераклад з англійскай.
  4. Вальжына Морт, Юля Цімафеева. Ілля Камінскі “Рэспубліка глухіх”. Выдавецтва “Skaryna Press”, 2023. Пераклад з англійскай.
  5. Соф’я Лінкоўская. “Бабуліны байкі”. Выдавецтва “Свольна”, 2023. Пераклад з гэльскай (зашыфраваны ўдзел).
  6. Андрэй Хадановіч. Сяргій Жадан “Іншае імя любові”. Выдавецтва “hochroth Minsk”, 2023. Пераклад з украінскай.
  7. Андрэй Хадановіч. Сяргій Жадан “Месапатамія” (вершаваная частка). Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023. Пераклад з украінскай.
Дзіцячая кніга
  1. Ігар Крэбс. Марк-Увэ Клінг “Велікодны дзед”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Пераклад з нямецкай.
  2. Сярж Мядзведзеў. Фрэнк Баўм “Чараўнік Краіны Оз”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023. Пераклад з англійскай. 
  3. Дзмітрый Плакс. Грэтэ Ротбёль “Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу”. Выдавец Р.М. Цымбераў, 2023. Пераклад са шведскай.
  4. Алена Пятровіч. Ян Бжэхва “Акадэмія доктара Клякса”. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Пераклад з польскай.
  5. Андрэй Скурко. Марыя Канапніцка “Сцяпанка Гудзімуха”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2023. Пераклад з польскай.

Поўны спіс прэміі Шэрмана 2024

Незашыфраваная сябра журы прэміі Шэрмана 2024 – паэтка, выкладчыца, доктарка філалагічных навук Ульяна Верына. Астатнія сябры журы пажадалі застацца непублічнымі.

Проза
  1. Яўген Бусловіч. Цім Стоўнер “Калі спазняешся на працу”. Выдавецтва “Пралеска”, 2024. Пераклад з англійскай (зашыфраваны ўдзел).
  2. Андрэй Дубовік. Вашынгтон Ірвінг “Легенда Соннай Лагчыны”.  Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Пераклад з англійскай.
  3. Наста Карнацкая. Стывен Кінг “Ззянне”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024. Пераклад з англійскай.
  4. Яўгенія Кавячынская. Саша Філіпенка “Былы сын”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Пераклад з рускай.
  5. Яўгенія Кавячынская. Саша Філіпенка “Крэмулятар”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Пераклад з рускай.
  6. Ігар Кулікоў. Дж.Р.Р. Толкін “Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024. Пераклад з англійскай. 
  7. Ігар Кулікоў. Дж.Р.Р. Толкін “Валадар пярсцёнкаў. Вяртанне караля”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024. Пераклад з англійскай. 
  8. Яніна Сакалоўская, Рамуальд Валовіч. “Жывы – і добра”. Выдавецтва “Грыбны год”, 2024. Пераклад з польскай. (зашыфраваны ўдзел)
  9. Тодар Сом. Эндзі Ўір “Марсіянін”.  Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Пераклад з англійскай.
  10. Марына Шода. Вольга Такарчук “Кнігі Якуба”. Выдавецтва “Пфляўмбаўм”, 2024. Пераклад з польскай.
  11. Максім Шумейка. Марсі Шор “Украінская ноч. Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Пераклад з англійскай.
  12. Сяргей Шупа. Юргіс Кунчынас “Туўла”. Выдавецтва “Вясна”, 2024. Пераклад з літоўскай.
  13. Сяргей Шупа. Мойшэ Кульбак “Зэлмэняне”. Выдавецтва “Вясна”, 2024. Пераклад з ідыш.
Паэзія
  1. Кірыл Лепешаў. Зборнік “Лінія маўчання”. Выдавецтва “Манускрыпт”, 2024. Пераклад са шведскай (зашыфраваны ўдзел).
  2. Лявон Баршчэўскі. Гамер “Іліяда”. Выдавецтва “Полацкія лабірынты”, 2024. Пераклад са старажытнагрэцкай. 
  3. Уладзіслаў Гарбацкі. Гедрэ Казлаўскайтэ “Чароўны час”. Выдавецтва “Пфляўмбаўм”, 2024. Пераклад з літоўскай.
  4. Ігар Крэбс. Маша Калека “Ніхто не чакае”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Пераклад з нямецкай.
  5. Наста Манцэвіч. Алок Вайд-Мэнан “Вулічны гвалт” (раздзел з кнігі “Цела – таксама архіў”). Выдавецтва “Пфляўмбаўм”, 2024. Пераклад з англійскай.
  6. Піліп Мачэрка “Нянавісць да жыцця і людзей”. Выдавецтва “Сіні наліў”, 2024. Пераклад з сербска-харвацкай (зашыфраваны ўдзел)
  7. Адам Рынтовіч. “Сказ пра Іштвана і Эржэбет”. Выдавецтва “Аканіт”, 2024. Пераклад з венгерскай (зашыфраваны ўдзел).
Дзіцячая кніга
  1. Паланэя Віткоўская. Саша Гук “Соня, стой!”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Пераклад з рускай.
  2. Вольга Гронская. Жазэфіна Марк “Трымайся, трусік!”. Выдавецкая ініцыятыва “Кніжны вырай”, 2024. Пераклад з нямецкай.
  3. Вацлаў Дуб. Стэфан Міхальскі “Школьныя дні”. Выдавецтва “Грыбны год”, 2024. Пераклад з польскай (зашыфраваны ўдзел).
  4. Надзея Кандрусевіч. Грэтэ Ротбёль “Усе хочуць есці”. Выдавецтва “Kamunikat”, 2024. Пераклад са шведскай.
  5. Васіліна Кац. Эля Рыхтэр “Анат у Ханаане”. Выдавецтва “Пралеска”, 2024. Пераклад з іўрыту (зашыфраваны ўдзел).
  6. Ігар Крэбс. Бода Шэфер “Сабака Мані. Лёгка і проста — да поспеху і дабрабыту”. Выдавецтва “Папуры”, 2024. Пераклад з нямецкай.
  7. Алена Скерба. Міхал Валек “Куды збягаюць думкі?” Выдавецтва “Корчак”, 2024. Пераклад са славацкай (зашыфраваны ўдзел).
  8. Андрэй Скурко. Ян Бжэхва “Хрушч”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Пераклад з польскай.
  9. Вольга Ермалаева-Франко. Ана Марыя Машаду “Жыў-быў тыран”. Выдавецтва “Słowianka”, 2024. Пераклад з партугальскай.

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Арганізатарамі прэмій з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва “Viartańnie”, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.

У 2022 годзе лаўрэатамі прэміі імя Карласа Шэрмана сталі Сяргей Шупа (пераклад паэзіі) і Мікола Раманоўскі (пераклад прозы). Андрэй Строцаў атрымаў спецпрыз за “смелы перакладчыцкі дэбют”.

Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook, Instagram і на сайтах арганізатараў. Задаць пытанні пра прэмію можна, напісаўшы на [email protected].