Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця адбудзецца 15 лістапада ў Гданьску

Апошняе абнаўленне: 5 верасня 2025
Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця адбудзецца 15 лістапада ў Гданьску

Заносьце ў календары!

Абвяшчаем дату галоўнага свята беларускага слова! Гэта будзе асаблівы дзень, прысвечаны сучаснай беларускай літаратуры і яе творцам.

Далучайцеся да нас на цырымоніі ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця – 2025!

Калі: 15 лістапада 2025 года (субота)
Дзе: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск, Польшча (plac Solidarności, 1)

Акрамя ўрачыстай цырымоніі, адбудуцца сустрэчы, дыскусіі ды іншыя падзеі, якія дазволяць паглыбіцца ў свет беларускай літаратуры.

Уваход на ўсе імпрэзы вольны!

Занатуйце гэтую дату ў сваіх календарах і сачыце за нашымі навінамі. Будзе шмат цікавых сюрпрызаў, пра якія мы раскажам неўзабаве. 

З нецярпеннем чакаем сустрэчы з вамі!