• Навiны
  • Наталля Дуліна (вызваленая 21 чэрвеня 2025 года)

Наталля Дуліна (вызваленая 21 чэрвеня 2025 года)

Апошняе абнаўленне: 25 чэрвеня 2025
Наталля Дуліна (вызваленая 21 чэрвеня 2025 года)
Фота: Радыё Свабода

Перакладчыца, блогерка з антываеннай гуманістычнай пазіцыяй, аўтарка падручнікаў, культурніцка-асветніцкая дзяячка, выкладчыца, былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

3 кастрычніка 2022 года была затрымана ў Мінску за ўдзел у мірных паслявыбарчых пратэстах. Да гэтага Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі на падставе палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулаў.

5 кастрычніка 2022 года прызнана палітзняволенай. 

7 лютага 2023 г. у Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме пачаўся разгляд крымінальнай справы.

10 сакавіка 2023 года была асуджана на 3 гады і 6 месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). 

2 чэрвеня 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь унесла Наталлю Дуліну ў «спіс экстрэмістаў».

З 20 чэрвеня 2023 года была зняволена ў Гомелі ў жаночай папраўчай калоніі № 4.

21 чэрвеня 2025 года была вызвалена ў ліку 14 палітзняволеных пасля візіту ў Мінск Кіта Келага, спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.


Выданні: Н. О. Дулина. История итальянского языка. Минск: МГЛУ, 2004

Блог: Евреям и собакам вход воспрещен. Помните?