Прэмія імя Алеся Адамовіча 2025 (за творы 2024 года) пачынае збор заявак!

Апошняе абнаўленне: 10 сакавіка 2025
Прэмія імя Алеся Адамовіча 2025 (за творы 2024 года) пачынае збор заявак!

Шукаем творы, што змяняюць свет!

Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. Калі вы ведаеце творы, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію, – гэтая ўзнагарода чакае іх!

Хто можа ўдзельнічаць?

Сёлета прэмія выйшла за межы кніжных старонак. Мы прымаем:

  • Кнігі
  • Артыкулы ў медыя
  • Падкасты
  • Кіна- і відэапраекты

Асноўнае патрабаванне – твор мусіць быць апублікаваны ў 2024 годзе і быць прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.

Падрабязнасці можна пачытаць у Статуце і Рэгламенце прэміі

Як намінаваць твор?

Права намінаваць творы, што адпавядаюць мэтам прэміі, маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа.

Для ўдзелу ў конкурсе адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў і аўтарак твораў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў.

Дэдлайн: 24 сакавіка 2025 года (23:59 беларускага часу)

Чаму гэта важна?

Прэмія носіць імя Алеся Адамовіча – пісьменніка і грамадскага дзеяча, які словам змагаўся за свабоду і справядлівасць. Сёння гэтая барацьба працягваецца. Намінаваныя творы могуць стаць часткаю гісторыі.