Поўны спіс прэміі Гедройця 2024

Апошняе абнаўленне: 7 жніўня 2024
Поўны спіс прэміі Гедройця 2024

Журы прэміі Гедройця 2024 разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных на гэты сезон кніг. Ён складаецца з чатырнаццаці пазіцый:

  1. «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – Валянцін Акудовіч, выдавецтва «Логвінаў», 2023

  2. «Пастэга» – Яўген Аснарэўскі, выдавецтва «Выдавецкія рашэнні», 2023

  3. «Джа: Легенда аб забраным сэрцы» – Эліяш Барт, выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023

  4. «Забіць упалмінзага» – Зміцер Бартосік, «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2022

  5. «Я танцую» – Віка Біран, выдавецкая ініцыятыва «Кася на Парнасе», 2023

  6. «Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» – Ева Вайтоўская, выдавецтва «Янушкевіч», 2023

  7. «На прызбе ў Сілічах» – Марыя Вайцяшонак, выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2023

  8. «Жамяра: жаночыя гісторыі» – Алена Вешторт, выдавецтва «Альфа-кніга», 2023

  9. «Вольнеры. Прадвесце» – Валер Гапееў, выдавецтва «Янушкевіч», 2023

  10. «Хлопчык Томчык = Tomčyk the Boy» – Сяргей Календа, выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023

  11. «Круглая Square: Іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі» – Вал Клемэнт, выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023

  12. «Камень Вавілонскай вежы» – Уладзімір Мароз, выдавецтва «Зміцер Колас», 2023

  13. «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» – Дзяніс Марціновіч, выдавецтва «Янушкевіч», 2023

  14. «Час пустазелля» – Ганна Янкута, выдавецтва «Янушкевіч», 2023

Найбольшую колькасць кніг у сёлетнім поўным спісе мае выдавецтва «Янушкевіч» – чатыры. На другім месцы выдавецтва «Gutenberg Publisher» з трыма кнігамі. 

У складзе журы сёлета: літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук Ульяна Верына; беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катажына Дрозд-Урбаньска; літаратуразнаўца, крытык, драматург, прафесар, загадчык кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай Сяргей Кавалёў; пісьменніца, паэтка, супрацоўніца праваабарончай арганізацыі Югася Каляда

Неўзабаве стануць вядомыя кнігі, што трапяць у доўгі спіс прэміі Ежы Гедройця 2024. Сачыце за навінамі

Прэтэндаваць на сёлетнюю перамогу могуць арыгінальныя кнігі, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2023 года, а таксама тыя, што з абгрунтаваных прычын не змаглі ўдзельнічаць у папярэднім сезоне прэміі. 

Прэмія Ежы Гедройця за найлепшую кнігу прозы па-беларуску ўручаецца з 2012 года, на сённяшні дзень гэта галоўная незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі. Патрон прэміі – Ежы Гедройць, вядомы публіцыст, палітык і паслядоўны прыхільнік добрасуседскіх зносін паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай. 

Пераможцы апошніх трох гадоў – Ева Вежнавец з кнігай «Па што ідзеш, воўча?» (2021), Сяргей Абламейка з кнігай «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая» (2022), Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценках старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (2023).