Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
3 ліпеня 2024 г.
Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што зняволенне пад варту і далейшае пазбаўленне волі за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для ўціску грамадскай ды палітычнай актыўнасці, салідарнасці, іншадумства і антываенных выступаў.
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, што крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што ёю праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў, а таксама за падтрымку гэтых суб’ектаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.
Так,
- Ірына Клязовіч узятая пад варту паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванне пратэстнай супольнасці;
- Марына Гацура ўзятая пад варту па абвінавачванні ў падтрымцы экстрэмісцкай дзейнасці па выніках затрыманняў, звязаных з ініцыятывай дапамогі палітвязням;
- Віктар Нікіфараў асуджаны паводле ч. 2 арт. 361-3 КК за ахвяраванне беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку ўкраінскіх уладаў супраць расейскай агрэсіі, да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
- Надзея Лескавец узятая пад варту паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК;
- Ірына Пагадаева заключана пад варту па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК;
- Глеб Дудко заключаны пад варту па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК;
- Жанна Дашкевіч узятая пад варту паводле арт. 361-1 і ч. 2 арт. 361-3 КК паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні і за ахвяраванне беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку ўкраінскіх уладаў супраць расейскай агрэсіі,
- Ілля Гумбар заключаны пад варту па арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.
Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены” і патрабуем ад уладаў Беларусі:
- неадкладна вызваліць палітвязняў Ірыну Клязовіч, Марыну Гацуру, Віктара Нікіфарава, Надзею Лескавец, Ірыну Погодаеву, Глеба Дудко, Жанну Дашкевіч, Іллю Гумбара;
- неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных ды спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
Lawtrend;
Беларускі ПЭН.