Аксана Ючкавіч

Апошняе абнаўленне: 26 красавіка 2024
Аксана Ючкавіч
Паэтка, арганізатарка культурніцкіх імпрэз, журналістка.
Палітычны пераслед:

У 2020 годзе была сярод затрыманых на Дзяды ў Курапатах і правяла 9 сутак за кратамі.

Затрымана 23 студзеня 2023 года ў Мінску. 3 лютага стала вядома, што яе змясцілі ў следчую турму № 8 у Жодзіне. Аксане Ючкавіч ставяць у віну арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх).

19 лютага 2024 года прызнаная палітзняволенай

26 красавіка 2024 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска вынесены прысуд паводле крымінальнай справы Аксаны Ючкавіч: 3 гады абмежавання волі без накіравання ў месцы пазбаўлення волі («хатняя хімія»).

Творчая дзейнасць:

Аўтарка зборніка дзіцячых вершаў «Святы Мікалай, да нас завітай!», адна са стваральніц дзіцячай хрысціянскай відэаперадачы «Анёлкі з вясёлкі».

Займалася навуковымі даследаваннямі ў галіне беларускай філалогіі, выкладала на курсах польскай мовы.

Месца зняволення: 

«Хатняя хімія».