Ігар Карней – журналіст, эсэіст, аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер.
Нарадзіўся 1 студзеня 1968 года.
17 ліпеня 2023 года Ігара Карнея затрымалі ў Мінску, у доме правялі ператрус. Паводле першапачатковай інфармацыі, ён быў арыштаваны на 10 сутак.
28 ліпеня 2023 года Ігара Карнея перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску, у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа.
15 лістапада 2020 года Ігара Карнея затрымлівалі падчас Маршу смелых – адной з мірных акцый пратэсту ў Мінску. Паводле артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) ён быў асуджаны на 10 сутак арышту, які адбываў у ізалятары часовага ўтрымання ў Жодзіне. Пасля вызвалення зрабіў рэпартаж «”Следующая остановка – ад”. Як я правёў 10 содняў у жодзінскім ізалятары», у якім распавёў пра бесчалавечныя ўмовы ўтрымання за кратамі.
19 сакавіка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы Ігара Карнея.
Да суда не паведамлялася прычына арышту. Паводле публікацыі дзяржаўнай газеты «Беларусь сегодня», прычынай крымінальнай справы стала супраца з праваабарончай арганізацыяй «Беларуская асацыяцыя журналістаў», якая ў 2021 годзе была пазбаўлена юрыдычнага статусу Вярхоўным судом, а ў пачатку 2023 года абвешчана КДБ «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Паводле версіі абвінавачання, Ігар Карней працягваў супрацоўнічаць з БАЖ, ствараючы для яе інфармацыйных рэсурсаў «негатыўныя матэрыялы з абразамі кіраўніка дзяржавы, прадстаўнікоў улады, журналістаў і грамадзян, якія не падтрымліваюць неканстытуцыйную змену ўлады».
22 сакавіка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд у крымінальнай справе Ігара Карнея паводле ч. 3 арт. 361.1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) – 3 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
25 сакавіка 2024 года Ігар Карней прызнаны палітвязнем.
Адрас для ліставання: Ігару Пятровічу Карнею, турма № 4 вул, Крупскай, 99А, 212011, г. Магілёў
- Замест беларушчыны – сьмерць і тэрор. Як нацыянальныя дзеячы паверылі бальшавікам і што з гэтага выйшла
- «Следующая остановка – ад». Як я правёў 10 содняў у жодзінскім ізалятары
- Стары мізар. Апошні прытулак татарскай спадчыны крэўскіх ваколіц
- https://www.svaboda.org/a/31463937.html
- https://www.svaboda.org/a/31127958.html
- https://www.svaboda.org/a/31046272.html
- https://www.svaboda.org/a/31041832.html
- https://www.svaboda.org/a/31026654.html
- https://www.svaboda.org/a/30976149.html
- https://www.svaboda.org/a/30908504.html
- https://kreva.travel/2023/06/30/stary-mizar/
- https://kreva.travel/2023/06/15/bagdanauskaya-15/
- https://kreva.travel/2022/12/12/zagadki-fresak-knyaskaj-vezhy/
- https://kreva.travel/2022/07/27/arhitekturnaya-kantseptsyya-kreuskaga-zamku/
- https://kreva.travel/2019/11/11/u-kreve-talakoj-adnaulyayuts-gabrejskiya-pahavanni-syarod-yakih-magily-prodkau-izrailskaga-prem-era-netanyagu/