З моманту ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года і наступнага ўзмацнення жорсткасці рэжымаў у Расіі і Беларусі ініцыятыва «Artist at Risk Connection» (ARC) зафіксавала прыкметнае павелічэнне зваротаў дзеячаў культуры з гэтых краін.
Разумеючы, у якой небяспецы застаюцца мастакі, ініцыятыва радая абвясціць, што цяпер Гайд па бяспецы для дзеячаў культуры даступны на рускай мове. Гэты дакумент створаны для таго, каб пашырыць магчымасці прадстаўнікам культуры, якія трапілі ў групу рызыкі, і даць ім інструменты для арыентацыі, супрацьстаяння і пераадолення пагроз і пераследу.
За апошнія гады пераследы дзеячаў культуры, якія выступаюць супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі, значна ўзмацніліся. Таму такія дапаможныя рэсурсы, у тым ліку і на рускай мове, вельмі патрэбныя. Гайд па бяспецы для дзеячаў культуры дапаможа знайсці падтрымку тым, хто сутыкаецца з пагрозамі і пераследамі ў сувязі са сваёй творчасцю.
Гайд уключае парады і стратэгіі, заснаваныя на досведзе мастакоў, а таксама даследаванні і аналіз шырокай сеткі партнёраў ARC.
«Ніколі не варта недаацэньваць небяспекі. Мастацтва – гэта вельмі важна, і ўрады гэта разумеюць. Яны так баяцца свабоды выбару, свабоды думкі, што гатовыя на ўсё, каб абмежаваць яе», – адзначае расійская мастачка Юлія Цвяткова, інтэрв’ю з якой было выкарыстана пры падрыхтоўцы гайда.
У гэтым годзе ARC сутыкнуўся з рэзкім ростам запытаў на падтрымку ад мастакоў з усяго свету. Дзякуючы падтрымцы Фонду Хелен Франкенталер ARC запусціў праграму грантавай падтрымкі візуальных мастакоў з Расіі і Беларусі. На сённяшні дзень выдадзены 124 гранты, якія дапамагаюць 280 мастакам і іх блізкім у цяжкія моманты.
Мы верым, што гэты гайд будзе важным інструментам для тых мастакоў, якія, нягледзячы на рызыкі, працягваюць тварыць дзеля супольнага натхнення і асветы.
Прачытаць гайд на англійскай можна тут: https://artistsatriskconnection.org/guide.
Спампаваць гайд на рускай ў фармаце PDF можна пад кнопкай “Download PDF” у правым верхнім куце старонкі