• Навiны
  • Творчая дзейнасць
  • Абвяшчэнне пераможцаў беларускіх літаратурных прэмій за найлепшыя дэбютныя і перакладныя кнігі

Абвяшчэнне пераможцаў беларускіх літаратурных прэмій за найлепшыя дэбютныя і перакладныя кнігі

Апошняе абнаўленне: 28 лістапада 2023
Абвяшчэнне пераможцаў беларускіх літаратурных прэмій за найлепшыя дэбютныя і перакладныя кнігі

Падчас Кірмашу гістарычнай кнігі ў Варшаве 1 снежня адбудзецца абвяшчэнне лаўрэатаў і лаўрэатак дзвюх беларускіх літаратурных прэмій: «Дэбют» за найлепшую дэбютную кнігу і Прэміі Карласа Шэрмана за найлепшы мастацкі пераклад на беларускую мову. У імпрэзе возьмуць удзел прадстаўнікі аргкамітэта і сябры журы, якія падвядуць вынікі і абвесцяць пераможцаў за 2021 і 2022 гады.

Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе і прысвечаная памяці класіка беларускай паэзіі пачатку ХХ стагоддзя, прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка і грамадскага дзеяча Карласа Шэрмана. Суарганізатарамі прэміі сёлета выступаюць  Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Месца: Zamek Królewski w Warszawie – Muzeum Arkady Kubickiego (wejście tylko od ul. Grodzkiej), Sala Forum

Час: 1 снежня 2023 года, 16:00