3 лістапада 2023 года: беларуска-польскі пісьменнік і журналіст Андрэй (Анджэй) Пачобут адбывае васьмігадовае зняволенне ў калоніі строгага рэжыму паводле сфабрыкаванага абвінавачання ў распальванні варожасці і ў закліку да санкцый, скіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі. Андрэя Пачобута, які мае сур’ёзныя праблемы са здароўем, трымаюць у карцары, яму не даюць лекаў. Гэтыя дзеянні ўладаў Беларусі можна кваліфікаваць як катаванні і іншыя віды жорсткага, бесчалавечнага і прыніжальнага абыходжання.
Міжнародны ПЭН заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Андрэя Пачобута, які стаў мішэнню за свае погляды і крытыку ўладаў Беларусі. Да вызвалення Андрэя Пачобута неабходна неадкладна перавесці яго з карцара і тэрмінова даць яму належную медыцынскую дапамогу і ўсе неабходныя лекі.
ДЗЕЯННІ
Адвакацыя
Просім даслаць звароты да ўладаў Беларусі з заклікам:
- Вызваліць Андрэя Пачобута адразу і без усялякіх умоў;
- Гарантаваць, каб да вызвалення ён утрымліваўся ва ўмовах, адпаведных міжнародным стандартам абыходжання са зняволенымі, у тым ліку шляхам тэрміновага пераводу яго з адзіночнай камеры і забеспячэння яму доступу да належнай медыцынскай дапамогі, лекаў і рэгулярных зносін з сям’ёй і юрыстамі.
Звароты дасылайце на адрас Алега Маткіна, начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў: [email protected].
Дашліце копіі ў амбасаду Беларусі ў сваёй краіне. Адрасы амбасад можна знайсці тут: https://mfa.gov.by/en/bilateral/belarus/?asd50.
Калі ласка, звярніцеся да Міністэрства замежных спраў сваёй краіны і да дыпламатычных прадстаўнікоў у Беларусі з заклікам уздымаць пытанне Андрэя Пачобута на двухбаковых форумах.
***Калі ласка, дасылайце звароты проста цяпер. Парайцеся з Міжнародным ПЭНам, калі дасылаеце звароты пасля 3 студзеня 2024 года!***
Салідарнасць
Калі ласка, дасылайце лісты салідарнасці на адрас: Андрэю Пачобуту, ПК № 1, вул. Тэхнічная, 8, 211440, г. Наваполацк.
Лісты можна адпраўляць у тым ліку і праз гэтую форму.
Калі ласка, дасылайце копіі лістоў спадарыні Аўрэліі Дондзе: [email protected].
Інфармацыйная дзейнасць
Заклікаем сябраў Міжнароднага ПЭНа:
- Публікаваць у цэнтральнай ці мясцовай прэсе артыкулы і выказванні, якія асвятляюць справу Андрэя Пачобута і сітуацыю са свабодаю слова ў Беларусі;
- Падзяліцца інфармацыяй пра Андрэя Пачобута і вашую кампанію падтрымкі ў сацыяльных сетках.
Калі ласка, паведамляйце Міжнароднаму ПЭНу пра свае дзеянні.
Больш пра дзейнасць Беларускага ПЭНа, у тым ліку пра апошнія справаздачы і вынікі маніторынгу, можна даведацца тут.
Больш пра дзейнасць Міжнароднага ПЭН-цэнтра ў Беларусі можна даведацца тут.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да спадарыні Аўрэліі Донды, кіраўніцы аддзела Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднага ПЭН-цэнтра: [email protected].