У гэтую нядзелю, 29 кастрычніка, а 13.15 у рамках фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, адзін з арганізатараў якога – Беларускі ПЭН, у Беластоку адбудзецца ўзнагароджанне пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча. Цырымонію ўзнагароджвання правядзе Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭНа.
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча. Журы тады ўзначальваў Васіль Быкаў. Першыя два гады прэмія ўручалася 3 верасня, у дзень нараджэння Алеся Адамовіча.
Першае ўручэнне прэміі Алеся Адамовіча адбылося падчас працы Другога міжнароднага кангрэсу ў абарону дэмакратыі і культуры ў Іслачы 3 верасня 1995 года.
Мэты прэміі: ушанаваць памяць Алеся Адамовіча і адзначыць найлепшы публіцыстычны твор, прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.
Лаўрэаты атрымліваюць дыплом і ўзнагароду.
У гэты ж дзень, 29 кастрычніка, а 16:45 адбудзецца ўзнагароджанне пераможцы прэміі імя Францішка Багушэвіча.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча – штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
У 2021 годзе лаўрэатамі прэміі сталі Сяргей Тарасаў за кнігу «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час. Яе Крыж» (выдавецтва «Раман Цымбераў») і кніга «І немагчымае зрабі! Успаміны пра падзеі 1968 года. Памяці Алеся Разанава» (выдавецтва «Тэхналогія»; укладальнікі: Зміцер Санько, Алена Чарнавокая.
📌Адрас правядзення фестывалю: Centrum im.Ludwika Zamenhofa, Warszawska 19, Białystok
Поўная праграма мерапрыемстваў – на сайце pradmova.eu