• Навiны
  • Навіны сябраў
  • Фестываль PRADMOVA ў Беластоку: літаратурныя прэміі, ноч (НЕ)расстраляных паэтаў і лекцыі пра літаратуру

Фестываль PRADMOVA ў Беластоку: літаратурныя прэміі, ноч (НЕ)расстраляных паэтаў і лекцыі пра літаратуру

Апошняе абнаўленне: 24 кастрычніка 2023
Фестываль PRADMOVA ў Беластоку: літаратурныя прэміі, ноч (НЕ)расстраляных паэтаў і лекцыі пра літаратуру

28-29 кастрычніка ў беластоцкім Centrum im.Ludwika Zamenhofa па адрасе Warszawska, 19 адбудзецца апошняя ў гэтым сезоне PRADMOVA.

Сярод удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю выбітныя беларускія дзеячы культуры і літаратуры: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў, Валянцін Акудовіч, Таццяна Нядбай, Алесь Аркуш, Віктар Сямашка, Сяржук Доўгушаў, Марына Казлоўская, Ала Пігальская і іншыя.

У беластоцкай праграме фестывалю вас чакаюць дыскусіі і лекцыі, майстар-класы, прэзентацыі кніг, літаратурны квіз, узнагароджанне пераможцаў прэміі Францішка Багушэвіча і Алеся Адамовіча, а таксама ноч (НЕ)расстраляных паэтаў і іншыя культурныя падзеі.

Арганізатары запрашаюць усіх ахвочых стаць часткай беластоцкіх літаратурных выходных, пазнаёміцца, набыць кнігі для ўтульных зімовых вечароў і падзяліцца натхненнем.

Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю вольны, але на некаторыя івэнты будзе патрэбная рэгістрацыя. Сачыце за анонсамі і абнаўленнямі на сайце і ў сацыяльных сетках фестывалю. Да сустрэчы на імпрэзах!

Поўная праграма на сайце pradmova.eu (Праграма на сайце клікабельная, калі ласка, націсніце на імпрэзу, каб пабачыць апісанне і спасылкі на рэгістрацыю).

Праграма

28 кастрычніка 2023, субота, Беласток (пляцоўка А)

11.30 – 12.00 Адкрыццё. Вітальнае слова

12.00 – 12.50 Прэзентацыя выдавецкай ініцыятывы “Вільма”: Сяргей Лескець “Шэпт”, Ганна Шакель “Цела мігдалу”, беларускі пераклад кнігі “Танец мядзведзяў” Вітольда Шаблоўскага

13.00 – 13.40 Андрэй Хадановіч. Прэзентацыя новай кнігі “Вершы”

13.50 – 14.40 Прэзентацыя кнігі “Тастамент Рагвалода” Алеся Аркуша з удзелам Кастуся Касяка і Святланы Куль

14.50 – 16.50 Дыскусія “Гарачыя кропкі і чырвоныя сцяжкі ў беларускай гісторыі”. Мадэратар − Алесь Кіркевіч

17.00 – 18.10 Лекцыя Марыны Казлоўскай пра “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча “Ці (як) варта перачытваць школьны белліт?”

18.20 – 19.20 Дыскусія “Беларусы – этнічная ці палітычная нацыя: у пошуках генезы і цывілізацыйных прыкмет нацыі?” Мадэратар − Валер Булгакаў

19.30 – 20.10 Прэзентацыя кнігі вершаў “Аўтар мае рацыю заўжды” Віктара Сямашкі

20.20 – 21.00 Прэзентацыя спеўніка “Бяседныя песні” з Сержуком Доўгушавым. Спеўны сход

28 кастрычніка 2023, субота, Беласток (пляцоўка Б)

13.00 – 14.00 Майстар-клас па кніжнай ілюстрацыі ад мастачкі Таццяны Калач (патрабуецца рэгістрацыя)

14.30 – 15.30 Прэзентацыя зборніка “CTRL+S” праграм ЕГУ “Еўрапейская спадчына” і “Развіццё культурнай спадчыны” з удзелам Сцяпана Стурэйкі

15.40 – 16.40 Прэзентацыя праекта Алы Пігальскай “Шрыфтавы Архіў”

17.00 – 18.00 Прэзентацыя першай анталогіі беларускага гей-пісьменства “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”

19.20 – 21.00 Літаратурны квіз PRADMOVA (патрабуецца рэгістрацыя)

29 кастрычніка 2023, нядзеля, Беласток (пляцоўка А)

12.00 – 13.05 Дыскусія “Спецыфіка беларускай кнігі па Падляшшы” з удзелам Дарафея Фіёніка

13.15 – 14.15 Узнагароджанне пераможцы Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча

14.25 – 15.25 Дыскусія пра турэмную літаратуру з удзелам Уладзіміра Някляева і Таццяны Нядбай. Мадэратар − Андрэй Хадановіч

15.35 – 16.35 Дыскусія “Кніжны бізнес: каму патрэбная беларуская кніга ў эміграцыі?” з удзелам беларускіх выдаўцоў. Мадэратар − Алесь Кіркевіч

16.45 – 17.00 Узнагароджанне пераможцы Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча

17.00 – 18.00 “Мы нічога не ведалі…тут на ўскрайку”. Культурны супраціў у познесавецкай Беларусі. Размова Тані Арцімовіч з Таццянай Астроўскай

18.10-18.50 “Дыялогі з Сізіфам. Камень беларускага мыслення”: размова з Валянцінам Акудовічам пра новую кнігу, філасофію і Беларусь

19.00 – 19.40 Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Някляева “САМ”

19.50 – 21.00 Ноч (НЕ)расстраляных паэтаў. Чытаюць Андрэй Хадановіч, Кацярына Ваданосава, Таццяна Нядбай, Уладзімір Някляеў, Віктар Сямашка

29 кастрычніка 2023, нядзеля, Беласток (пляцоўка Б)

13.00 – 14.15 Майстар-клас па вырабе паштовак ад мастачкі Таццяны Савіч (патрабуецца рэгістрацыя)

14.25 – 15.25 Прэзентацыя “Выбранай лірыкі” Уладзіміра Арлова

15.35 – 16.35 Майстар-клас “Пісьмовыя практыкі для самапазнання і барацьбы са стрэсам” ад Кацярыны Дабкене (патрабуецца рэгістрацыя)

16.45 – 17.40 Прэзентацыя кніг “Мы вернемся”, “Вызвалі або бяжы” і “Трыпутнік” паэткі і перакладчыцы Ганны Комар

17.50 – 18.50 Прэзентацыя кнігі “Алесь Бяляцкі” з удзелам Таццяны Нядбай

19.00 – 19.50 Лекцыя Андрэя Хадановіча пра Мойшэ Кульбака і яго паэму “Райсн (Беларусь)”