
Адна з выкладчыц курса – сябра Беларускага ПЭНа Вольга Шпарага. Таксама выкладаюць Лена Агарэлышава, Юлія Міцкевіч і Кацярына Кузняцова.
Курс – адукацыйна-падтрымальная праграма для беларусак, дзе будуць даследавацца важныя аспекты гендару і гендарных адносін у сучасным свеце. Удзельніц чакаюць інтэрактыўныя заняткі, дыскусіі і шмат цікавага.
- У працэсе навучання ўдзельніцы абмяркуюць паняцці салідарнасці, клопату і чалавечай годнасці з гендарнай, філасофскай і прававой перспектывы.
- Курс падыходзіць для ўсіх, хто імкнецца пашырыць свае веды і прыняць удзел у дыскусіях на важныя тэмы.
Заняткі пройдуць у кастрычніку і лістападзе 2023 года.
Дэдлайн падачы заявак – 8 кастрычніка.
Падрабязнасці на сайце: https://femmoz.online/