
Фінансавая падтрымка на праекты ад 5000 да 15 000 PLN. Мэта арганізатараў – фінансава падтрымліваць і спрыяць культурным мерапрыемствам, што праводзяцца мігрантамі ў Варшаве.
Хто можа падаць заяўку:
1. Мігранты, якія пражываюць у Варшаве — фізічныя асобы, якія дасягнулі паўналецця з поўнай юрыдычнай здольнасцю.
2. НДА (асацыяцыі, фонды), створаныя мігрантамі (большасць чальцоў праўлення якіх з’яўляюцца мігрантамі), або арганізацыі, зарэгістраваныя ў іншых краінах.
3. Камерцыйныя арганізацыі, чыя дзейнасць адпавядае мэтам адкрытага запыту і створаныя мігрантамі, у тым ліку асобамі, якія дзейнічаюць як індывідуальныя прадпрымальнікі.
Падаць заяўку ці задаць пытанні можна лістом на [email protected]
Дэдлайн: 21 верасня 2023 г.
📑 Падрабязнасці: https://sdk.pl/wydarzenia/migrant-fund-for-cultural-events-in-warsaw/
Поспехаў у ажыццяўленні вашых культурных праектаў! 🔖