• Навiны
  • Агляд магчымасцяў заявіцца на ўдзел у літаратурных прэміях, творчых конкурсах і фэстах на жнівень і верасень

Агляд магчымасцяў заявіцца на ўдзел у літаратурных прэміях, творчых конкурсах і фэстах на жнівень і верасень

Апошняе абнаўленне: 18 жніўня 2023
Агляд магчымасцяў заявіцца на ўдзел у літаратурных прэміях, творчых конкурсах і фэстах на жнівень і верасень

Сябры, сабралі для вас кароткі агляд магчымасцяў заявіцца на ўдзел у літаратурных прэміях, творчых конкурсах і фэстах на жнівень і верасень.

1. Прыём заявак на ўдзел у фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу аўтараў, інтэлектуалаў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў – усіх, чыё жыццё звязана з літаратурай, кнігай і інтэлектуальнай дзейнасцю.

Форма заяўкі на ўдзел (спатрэбіцца папярэдняя рэгістрацыя на сайце)

Дэдлайн – 21 жніўня ўключна

2. Прыём заявак на літаратурную прэмію імя Карласа Шэрмана
Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Журы вызначыць лаўрэатаў прэміі ў трох намінацыях: «Пераклад прозы», «Пераклад паэзіі», «Пераклад дзіцячай кнігі». Пераможцаў чакаюць каштоўныя ўзнагароды.

Дэдлайн – 20 жніўня ўключна

3. Конкурс-выстава маладых ілюстратара_к і дызайнера_к кнігі ART PRADMOVA
Конкурс дае магчымасць звярнуць на сябе ўвагу беларускіх выдаўцоў, а таксама шанц атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепей бачнымі ў публічнай прасторы.

Падрабязнасці і ўмовы тут.

Дэдлайн – 27 жніўня ўключна

4. Прыём заявак на XII сезон літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця
Па выніках конкурсу журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе.
Рэгламент прэміі
Падаць заяўку

Дэдлайн — 24 жніўня ўключна

5. Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі прапануе распавесці пра сваю творчасць, праекты і ініцыятывы
Да ўдзелу запрашаюцца мастакі, мастачкі і творчыя суполкі (хабы, рэзідэнцыі, галерэі, тэатры і г. д.)
У рамах кангрэса будзе арганізавана трансляцыя відэаролікаў.

Арганізатары запрашаюць вас даслаць свае кароткія відэа па спасылцы.
Падрабязнасці і тэхнічныя дэталі

Дэдлайн – 7 верасня ўключна

6. Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
Прэмія ўручаецца за найлепшую першую кнігу, выдадзеную па-беларуску.
Удзельнічаць у конкурсе могуць аўтары дэбютных кніг паэзіі або прозы, а таксама перакладчыкі кніг, выдадзеных у 2021 і 2022 гадах у папяровым ці электронным фармаце, пры ўмове, што на момант публікацыі ўдзельнікам не споўнілася 35 гадоў.

Падаць заяўку

Дэдлайн – 16 жніўня ўключна