Неаднаразова зазнаваў адміністрацыйны і крымінальны пераслед за грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у пратэстах, двойчы быў прызнаны палітвязнем.
Аляксандр Францкевіч з’яўляўся палітвязнем з верасня 2010 па верасень 2013 года.
27 мая 2011 года судом Заводскага раёна г. Мінска Аляксандр Францкевіч быў асуджаны па ч.6 арт.16 (саўдзел у злачынстве ў форме пасобніцтва), ч.2 арт.339, ч.2 ст.351, ч.1 ст.354 КК РБ да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
За кратамі напісаў апавяданні «Дневник потерявшейся девочки», «Обними меня крепче». Апавяданні ўвайшлі ў кнігу «Голас волі з-за кратаў. Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных», — Вільня: ЕГУ, 2013 год.
У 2013 годзе Аляксандр Францкевіч за апавяданне «Обними меня крепче» стаў лаўрэатам прэміі Францішка Аляхновіча, заснаванай Беларускім ПЭН-Цэнтрам супольна з «Радыё Свабода» – за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні.
13 жніўня 2020 года Аляксандр Францкевіч быў затрыманы.
28 жніўня 2020 года прызнаны палітвязнем.
Аляксандру Францкевічу інкрымінавалі артыкулы КК: ч. 1 арт. 293 — Арганізацыя масавых беспарадкаў; ч. 3 арт. 293 — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці; ч. 1 арт. 342 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх; ч. 3 арт. 361 — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; ч. 3 арт. 218 — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры; ч. 2 арт. 339 — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў; арт. 341 — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці; ч. 1 арт. 361-1 — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім; ч. 3 арт. 130 — Распальванне варожасці ці варажнечы; ч. 2 арт. 339 — Асабліва злоснае хуліганства; арт. 295-3 — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў; ч. 1 арт. 285 — Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо кіраўніцтва ёй; ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках.
6 верасня 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд Аляксандру Францкевічу: 17 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў).
28 лютага 2023 года ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме пры разглядзе апеляцыйнай скаргі судовая калегія скараціла тэрмін, прысуджаны Аляксандру Францкевічу, на 3 месяцы. У выніку тэрмін яго зняволення складае 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
16 сакавіка 2023 года КДБ унёс Аляксандра Францкевіча ў «тэрарыстычны» спіс.
У сакавіку 2023 года ён этапаваны ў калонію № 5 у Івацэвічах.
Адрас для ліставання: Аляксандру Уладзіміравічу Францкевічу, ПК №11, 231900, вул. Ракасоўскага, 118, Ваўкавыск, Ваўкавыскі р-н, Гродзенская вобласць, Беларусь.
Голас волі з-за кратаў: Анталогiя твораў беларускiх палiтзняволеных. Вільня, 2013. С. 699–711.