Прымаюцца заяўкі на стыпендыю Schritte («Крокі») для перакладчыц/-каў з нямецкай на беларускую.
З 2007 года Фонд С. Фішара ўручае стыпендыю перакладчыкам нямецкамоўнай літаратуры з Турцыі і краін Паўднёва-Усходняй Еўропы.
Некалькі гадоў таму праграма была адкрыта і для кандыдатаў/-к з мэтавымі мовамі — беларускай, польскай і ўкраінскай.
Актуальны конкурс заявак – на стыпендыі/рэзідэнцыі цягам 2023 года.
Калі Вы хочаце прыняць удзел у конкурсе, дашліце на [email protected]:
- сваю біяграфію,
- план працы/матывацыйны ліст,
- пажаданы тэрмін знаходжання
Дэдлайн падачы заявак – 30 верасня.