Для аднаго беларускага пісьменніка/цы абвяшчаецца творчая або навуковая рэзідэнцыя працягласцю 4 тыдні ў Брне з магчымасцю неабмежаванага доступу да фондаў Мараўскай земскай бібліятэкі. Заяўкі могуць падаваць аўтары/кі, якія пішуць на беларускай ці рускай мове, па ўзросце ці грамадзянстве абмежаванняў няма. Мэты рэзідэнцыі – даць яе ўдзельніку/цы час і прастору для творчасці, а чэшскай культурнай супольнасці ўмагчыміць знаёмства з сучаснай беларускай літаратурнай сцэнай. Аўтар/ка павінен/на быць гатовы/ая ўдзельнічаць у мясцовым літаратурным жыцці (удзельнічаць у мерапрыемствах, зладжаных ці падтрыманых арганізатарам рэзідэнцыі).
Умовы:
- прынамсі адна выдадзеная кніга паэзіі, прозы або пастаўленая п’еса
Тэрміны для прыёму заявак:
- 10. 07. 2022 (вынікі будуць абвешчаны 20. 07. 2022)
Тэрмін рэзідэнцыі: верасень 2022 г.
Месца: Брно
Рэзідэнту/цы аплачваецца:
- стыпендыя ў памеры 1000 еўра (або 26000 чэшскіх крон, калі заяўнік не валодае еўравым рахункам або хоча атрымаць стыпендыю гатоўкай па прыездзе ў Чэшскую Рэспубліку)
- пражыванне ў рэзідэнцыйнай кватэры
- выдаткі на прыезд на рэзідэнцыю і вяртанне назад
Увага: У сувязі з абмежаваннямі ў выдачы Чэшскай рэспублікай візаў беларускім грамадзянам ЧЛЦ не можа забяспечыць візай, таму заяўнікі мусяць мець дзейную адкрытую Шэнгенскую візу або дазвол на пражыванне ў адной з краінаў ЕС.
Дакументы для ўдзелу ў конкурсе (па-руску ці па-беларуску ў тэкставым фармаце або ў pdf):
- запоўнены фармуляр заяўкі
- матывацыйны ліст (каля 300 слоў)
- структураваная біяграфія
- бібліяграфія
Іншыя ўмовы арганізатара рэзідэнцыі прыводзяцца ў фармуляры заяўкі і маюць для ўдзельніка конкурснага адбору абавязковы характар.
Пакеты дакументаў дасылайце ў электронным выглядзе на адрас [email protected], пазначыўшы прадмет: “Літаратурная рэзідэнцыя – Беларусь: прозвішча”.