Восем гадоў казаць: у маім доме вайна
Каб у рэшце рэшт прыняць: мой дом – гэта вайна
Ія Ківа, паэтка, сябра Украінскага ПЭНа
Сёння спаўняецца тры месяцы з таго дня, як Расія пачала поўнамаштабнае вайсковае ўварванне ва Украіну. Тысячы мірных жыхароў былі забітыя ці параненыя ў выніку нападаў расійскіх войскаў, якія абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах. У тым ліку ў адвольных забойствах, катаваннях і гвалце мірных жыхароў. Прынамсі сем журналістаў загінулі, асвятляючы падзеі вайны. Больш за 14 мільёнаў чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы, прычым шэсць мільёнаў былі вымушаныя бегчы з Украіны ў іншыя краіны. Супольнасць ПЭН-клуба рашуча асуджае гвалт, развязаны расійскімі войскамі супраць Украіны, і тэрмінова заклікае да спынення кровапраліцця.
У знак салідарнасці з усімі, каго закранула вайна ва Украіне, Міжнародны ПЭН і ПЭН Украіны публікуюць 20 цытат украінскіх пісьменнікаў і сябраў Украінскага ПЭНа, якія разважаюць аб жудасных падзеях апошніх тыдняў.
“Вайна Расіі супраць Украіны спарадзіла разбурэнні, зверствы і смерці ў неймаверных маштабах. Гэтай акцыяй мы зноў выказваем салідарнасць з нашымі сябрамі з Украінскага ПЭНа і ўсімі, хто пацярпеў ад вайны. Расійскія ўлады павінны неадкладна спыніць сваю бессэнсоўную вайну, а вінаватыя ў парушэннях правоў чалавека, уключаючы вайсковыя злачынствы, павінны быць прыцягнутыя да адказнасці” – заявіў Бурхан Сонмез, прэзідэнт Міжнароднага ПЭНа.
Спампаваць зборнік на англійскай мове.