• Навiны
  • Сусветны дзень паэзіі: кампанія ў абарону Маўнг Ю Пі (М'янма)

Сусветны дзень паэзіі: кампанія ў абарону Маўнг Ю Пі (М'янма)

Апошняе абнаўленне: 21 сакавіка 2022
Сусветны дзень паэзіі: кампанія ў абарону Маўнг Ю Пі (М'янма)

“Гісторыя Маўнг Ю Пi – гэта гісторыя ўсіх тых, хто падвяргаецца затрыманням, пераследу і ганенням за выкрыццё несправядлівасці і абарону свабоды слова праз паэзію. ПЭН-супольнасць салідарызуецца з Маўнг Ю Пі і ўсімі паэтамі, якіх прымушаюць маўчаць у М’янме і па ўсім свеце. Іх голас павінен быць пачуты”.

Ма Ціда, старшыня Камітэта “Пісьменнікі ў няволі” Міжнароднага ПЭНа.

Кожны год 21 сакавіка Міжнародны ПЭН адзначае Сусветны дзень паэзіі. Такім чынам, міжнародная ПЭН-супольнасць ушаноўвае адну з самых любімых формаў культурнага і моўнага самавыяўлення і самабытнасці ў розных рэгіёнах. Гэты дзень – спроба аддаць належнае тым паэтам ва ўсім свеце, якія сутыкаюцца з пагрозамі, запалохваннем і гвалтам  толькі за тое, што не баяцца выказаць сваё меркаванне і заклікаюць ўрады сваіх краін да адказу перад грамадзянамі.

Сусветны дзень паэзіі быў прыняты ЮНЕСКА на 30-й Генеральнай канферэнцыі ў Парыжы ў 1999 годзе з мэтай падтрымкі моўнай разнастайнасці і знікаючых моў праз паэтычнае самавыяўленне. Ідэя стварэння Сусветнага дня паэзіі была вылучана Міжнародным ПЭН-клубам на яго Кангрэсе ў Эдынбургу ў 1997 годзе па прапанове ПЭН-клуба Турцыі і пры падтрымцы ПЭН-клуба Мельбурна.

Міжнародны ПЭН-клуб і ПЭН-цэнтры па ўсім свеце ўжо даўно праводзяць кампаніі ў абарону паэтаў, якія знаходзяцца ў небяспецы, а таксама ў абарону і прасоўванні моў, якія маюць рызыку знікнення. У 2011 годзе Камітэт “Перакладу і Лінгвістычных правоў” Міжнароднага ПЭНа распрацаваў Жыронскі Маніфест аб моўных правах. Дакумент, які складаецца з дзесяці пунктаў, прызначаны для перакладу і шырокага распаўсюду ў якасці інструмента абароны моўнай разнастайнасці ва ўсім свеце.

Сёння, у Сусветны дзень паэзіі 2022 года, Міжнародны ПЭН распавядае пра справу паэта Маўнг Ю Пі, затрыманага бірманскімі ўладамі за ажыццяўленне свайго права на свабоду самавыяўлення праз паэзію.

Заклік да дзеяння:

Міжнародны ПЭН лічыць затрыманне Маўнг Ю Пі парушэннем права на свабоду выказвання меркавання і заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення. 

Лісты салідарнасці:

Дашліце ліст салідарнасці Маўнг Ю Пі. На сайце Міжнароднага ПЭНа ёсць некалькі прыкладаў, якія вы можаце адаптаваць ці даслаць у прапанаваным калегамі выглядзе. 

Адрас:

Room 3, ward 4, Myeik prison, Prison department, Home Affairs ministry, Myeik, Tanintharyi Division, Myanmar.

Больш падрабязна азнаёміцца з гісторыяй Маўнг Ю Пі вы можаце ў арыгінальным артыкуле Міжнароднага ПЭНа.