• Навiны
  • Навіны Украінскага ПЭНа (9 сакавіка)

Навіны Украінскага ПЭНа (9 сакавіка)

Апошняе абнаўленне: 15 сакавіка 2022
Навіны Украінскага ПЭНа (9 сакавіка)
З інфармацыйнай рассылкі Украінскага ПЭНа (9 сакавіка)

На 14-ы дзень вайны Расіі супраць Украіны сябры Украінскага ПЭНа працягваюць барацьбу на культурным, інфармацыйным, дыпламатычным, добраахвотніцкім і ваенным франтах. Украінскі ПЭН напісаў ліст да міжнароднай ПЭН-супольнасці з падзякай за салідарнасць.

Што адбываецца? 

  • Расійская армія працягвае абстрэльваць мірнае насельніцтва ўкраінскіх гарадоў, такіх як Харкаў, Кіеў, Ірпень, Марыўпаль, Херсон, Мікалаеў і іншых. Расія не дазваляе эвакуіраваць мірных жыхароў. Акупанты працягваюць бамбіць жылыя кварталы і бальніцы, тым самым арганізуючы штучную гуманітарную катастрофу ў многіх гарадах. Людзі ўжо некалькі дзён жывуць без ежы, вады, святла і цяпла, а Расія, парушаючы разнастайныя сусветныя канвенцыі, скідвае на галовы людзей бомбы і ракеты.  
  • За 13 дзён ўварвання Расіі ва Украіну былі разбураныя дзясяткі культурных аб’ектаў. Сярод іх музей Марыі Прымачэнка, самалёт, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, саборы, тэатры, школы і многія іншыя архітэктурныя помнікі. ЮНЕСКА заклікае Расію неадкладна спыніць агрэсію супраць Украіны. Па стане на 7 сакавіка Расія пашкодзіла 202 школы, 34 больніцы і больш за 1500 жылых дамоў.

Страты 

  • З пачатку расійскага ўварвання загінула не менш за 52 дзіцяці, 76 дзяцей былі параненыя. У агульнай колькасці загінула не менш за 474 мірных жыхароў, яшчэ 861 чалавек атрымаў раненні. Рэальныя лічбы могуць адрознівацца і сапраўдная лічба ахвяр значна вышэйшая. Толькі ў горадзе Марыўпалі, які трапіў пад атачэнне рускімі, афіцыйныя асобы кажуць пра 1300 забітых мірных жыхароў. Вайна прывяла да з’яўлення 2 мільёнаў бежанцаў. 
  • За 13 дзён расійскай вайны супраць Украіны загінулі 2 журналісты, 10 былі параненыя. 
  • 1 сакавіка ўкраінскі аператар Яўген Сакун быў забіты ў выніку расійскага абстрэлу Кіеўскай тэлевежы. 6 сакавіка журналіст-даследчык Віктар Дудар быў забіты на перадавой падчас бою з расійскімі войскамі каля паўднёвага горада Мікалаева. 6 сакавіка вядомы ўкраінскі акцёр Паша Лі загінуў падчас расійскага абстрэлу Ірпеня. 8 сакавіка ў Сумах у выніку выбуху расійскай бомбы загінуў 16-гадовы чэмпіён Украіны па самба Арцём Прыйменка.

Сайт Украінскага ПЭНа пра вайну 

Украінскі ПЭН запусціў сайт з апошнімі навінамі і матэрыяламі пра вайну Расіі супраць Украіны, на якім размешчана інфармацыя аб сітуацыі ва Украіне, спасылкі на важныя матэрыялы і інфармацыйныя рэсурсы, петыцыі, звароты, спіс выданняў пра Украіну для чытання на англійскай мове, а таксама кнігі ўкраінскіх аўтараў, рэкамендаваныя для перакладу. Старонка пастаянна абнаўляецца. Заклікаем усіх неабыякавых пераходзіць на старонку і дзяліцца матэрыяламі з калегамі: war.pen.org.ua.