У 2018 годзе ПЭН-клуб запусціў свой “Жаночы маніфест” – звод прынцыпаў, накіраваных на абарону свабоды слова шляхам барацьбы і ліквідацыі замоўчвання жанчын ва ўсім свеце. І не істотна, што гэта: цэнзура, пераслед, арышты або гвалт. Маніфест стаў кропкай апоры для ПЭНаў і іншых арганізацый у справе прасоўвання правоў жанчын у сферы адукацыі, выдавецкай справы і літаратуры.
У развіццё маніфесту ПЭН-клуб сёння, у Міжнародны жаночы дзень 2022 года, звяртае ўвагу на справу дзвюх жанчын, якія падвяргаюцца пераследам за мірнае ажыццяўленне свайго права на свабоду выказвання меркаванняў. ПЭН-клуб заклікае сваіх сябраў прыняць меры: Гюльгеш Дэр’яспо (Турцыя) і Мераль Шымшек (Турцыя).
ДАВЕДКА:
Гюльгеш Дэр’яспо (Турцыя)
Гюльгеш Акденіз – творчы псеўданім Гюльгеш Дэр’яспо – курдская пісьменніца з Турцыі, сябра Курдскага ПЭН-клуба. Яна з’яўляецца аўтарам трох раманаў, напісаных на курдскай мове: Tariya Bi Tav (Цемра з сонечным святлом), апублікаванага ў 2010 годзе, Xezal (Газэль), апублікаванага ў 2013 годзе, і Ez Ne Ezim (Я не той, хто я ёсць), апублікаванага ў 2018 годзе.
Дэр’яспо была ўзятая пад варту 25 ліпеня 2019 года ў выніку шэрагу рэйдаў па правінцыі Бітліс на ўсходзе Турцыі, падчас якіх былі затрыманыя яшчэ восем чалавек. 29 ліпеня 2019 года ёй было выстаўленае афіцыйнае абвінавачванне: “Сяброўстве ў тэрарыстычнай арганізацыі” паводле артыкула 314/2 Крымінальнага кодэкса Турцыі. Адразу пасля яна была адпраўленая ў закрытую турму тыпу E у Бітлісе. Сама Гюльгеш адмаўляе любыя правапарушэнні.
Дэр’яспо была вызвалена з папярэдняга зняволення 30 сакавіка 2020 года ў рамках намаганняў турэцкіх уладаў па спыненні выбліскаў COVID-19 ў перапоўненых турмах краіны. 3 снежня 2020 года яна была прысуджаная да шасці гадоў і трох месяцаў пазбаўлення волі. Яе адвакаты падалі апеляцыю 28 лютага 2021 года. Праз год вердыкт па яе апеляцыі ўсё яшчэ не вынесены.
Міжнародны ПЭН лічыць, што Дэр’яспо падвяргаецца пераследу за свае творчыя выказванні, якія прапагандуюць курдскую мову і культуру. Міжнародны ПЭН заклікае неадкладна спыніць пераследу пісьменніцы і адмяніць яе прысуд.
Для атрымання дадатковай інфармацыі аб справе Гюльгеш Дэр’яспо і стане свабоды слова ў Турцыі, дзе празмерна шырокія антытэрарыстычныя законы выкарыстоўваюцца для абмежавання мірнага выказвання меркаванняў, а курдская культура і мова падвяргаюцца жорсткаму пераследу, калі ласка, пераходзьце па спасылцы.
Мераль Шымшек (Турцыя)
Мераль Шымшэк – курдская пісьменніца і паэтка з Турцыі, сябра Курдскага ПЭН-клуба. Мераль з’яўляецца лаўрэаткай трох паэтычных кніг – Mülteci Düşler (Мары бежанцаў), Ateşe Bulut Yağdıran (Вогненныя аблокі) і Incir Karası (Чорны інжыр).
9 снежня 2020 года Шымшэк была затрыманая турэцкай антытэрарыстычнай паліцыяй у правінцыі Малат’я, Усходняя Турцыя. На наступны дзень яна была вызвалена да суду, але суд забараніў пісьменніцы выезд за мяжу. У студзені 2021 года Шымшэк было выстаўленае абвінавачванне ў “Сяброўстве ў тэрарыстычнай арганізацыі” паводле артыкула 314/2 Крымінальнага кодэкса Турцыі а таксама “Вядзенні тэрарыстычнай прапаганды” паводле артыкула 7/2 Закона аб барацьбе з тэрарызмам № 3713. У абвінаваўчым заключэнні, у прыватнасці, згадваецца яе апавяданне “Арзела”, уключанае ў анталогію “Курдыстан + 100”, у якой дванаццаць сучасных курдскіх пісьменнікаў прадстаўляюць сабе краіну, якую яны маглі б назваць сваёй да 2046 года.
7 кастрычніка 2021 года Шымшэк была прызнаная вінаватай у “Прапагандзе тэрарызму” і прысуджаная да аднаго года і трох месяцаў турэмнага зняволення Вышэйшым крымінальным судом Малат’і. Мераль была апраўданая па абвінавачванні “Сяброўства ў тэрарыстычнай арганізацыі”. Суд таксама зняў забарона на выезд. Па сённяшні дзень працягваецца разгляд апеляцыі.
Па асобнай справе Шымшэк пагражае да пяці гадоў турэмнага зняволення па абвінавачванні ў “Пранікненні ў забароненую ваенную зону” пасля таго, як яна бегла ў Грэцыю ў чэрвені 2021 года і была выправаджаная назад у Турцыю.
Міжнародны ПЭН лічыць, што Мераль Шымшек падвяргаецца пераследам за свае творы і заклікае турэцкія ўлады неадкладна адмяніць яе прысуд і зняць з пісьменніцы ўсе абвінавачванні.
ЗАКЛІК ДА ДЗЕЯННЯ:
Адвакацыя
Калі ласка, накіруйце звароты да турэцкіх уладаў з заклікам адмяніць прысуд Гюльгеш Дэря’спо і Мераль Шымшек, таксама зняць з пісьменніц усе абвінавачванні.
Накіроўвайце звароты па адрасе:
Бекір Боздаг
Пасада: Міністр юстыцыі
Адрас: Міністэрства юстыцыі, Adalet Bakanlığı, 06659 Анкара, Турцыя
Кантакт: [email protected]
Дасылайце копіі ў амбасаду Турцыі ў вашай краіне. Адрасы амбасадаў можна знайсці тут.
Калі ласка, звяжыцеся з вашым Міністэрствам замежных спраў і дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі ў Турцыі, заклікаючы іх падняць справы Гюльгеш Дэр’яспо і Мераль Шымшек на двухбаковых форумах.
ца з насельніцтвам
- Напішыце і апублікуйце ў сваёй нацыянальнай або мясцовай прэсе артыкулы і матэрыялы, якія распавядуць пра справы Гюльгеш Дер’яспо і Мераль Шымшек, а таксама пра стан свабоды слова ў Турцыі. Інфармуйце мясцовыя і анлайнавыя навінавыя выданні і СМІ.
- Арганізуйце грамадскія мерапрыемствы, напрыклад, прэс-канферэнцыі, грамадскія форумы, выставы, дэманстрацыі, каб прыцягнуць увагу да гэтых выпадкаў.