Сябра Беларускага ПЭНа, вядомы філосаф Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў зняволенні з 4 жніўня 2021 года. Яму прад’яўленае абвінавачванне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, па артыкуле 342 (1) Крымінальнага кодэкса Беларусі. У выпадку асуджэння яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Дата судовага пасяджэння яшчэ не прызначаная.
Міжнародны ПЭН-клуб лічыць, што Уладзімір Мацкевіч падвяргаецца пераследу за свае погляды і публікацыі, якія крытыкуюць беларускія ўлады. ПЭН-клуб заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення і зняцця ўсіх абвінавачванняў супраць яго.
Заклік да дзеяння:
Калі ласка, накіруйце звароты да беларускіх уладаў з заклікам:
- неадкладна і безумоўна вызваліць Уладзіміра Мацкевіча і зняць з яго ўсе абвінавачванні;
- да яго вызвалення забяспечыць захаванне ўсіх правоў і свабод чалавека, якімі валодае Уладзімір Мацкевіч, уключаючы забарону на катаванні і бесчалавечнае або прыніжаючае годнасць абыходжанне ў сувязі з галадоўкай, а таксама яго права на медыцынскую дапамогу;
- выконваць свае міжнародныя абавязкі ў галіне правоў чалавека і адстойваць правы на свабоду выказвання меркаванняў, асацыяцый і мірных сходаў.
Накіроўвайце звароты на адрасы:
Андрэй Швед
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь
Адрас: вул. Інтэрнацыянальная 22, 220030 Мінск, Беларусь
Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў
Адрас: вул. Леніна, 19, Мінск 220030, Беларусь
Адпраўляйце копіі зваротаў у амбасаду Беларусі ў вашай краіне. Адрасы пасольстваў можна знайсці тут.
Калі ласка, звяртайцеся ў Міністэрствы замежных спраў і да дыпламатычных прадстаўнікоў Беларусі ў сваіх краінах, заклікаючы іх падняць справу Уладзіміра Мацкевіча на двухбаковым узроўні.
*** Калі ласка, адпраўляйце звароты неадкладна ***
Арыгінал заявы па спасылцы.