Гэта месца з ідэальнай атмасферай для поўнага занурэння ў стваральныя працэсы. Цішыня, адсутнасць суседзяў, панарамныя вокны з шыкоўнымі краявідамі — найлепшыя крыніцы натхнення. Калі вы працуеце над нейкім творам ці хочаце пачаць працаваць, але не можаце засяродзіцца і пастаянна адцягваецеся на будзённыя справы, то гэта тое, што вам трэба.
У вашым распараджэнні будзе цэлая вясковая хата з пячным ацяпленнем, магчымасцю гатаваць сабе ежу ці купляць гатовае харчаванне, а таксама шанец пазнаёміцца з сельскім бытам, вясковымі традыцыямі, гістарычнымі мясцінамі і прыродай. Аплата — дабрачыннае ахвяраванне.
Таксама гаспадары будуць удзячныя за згадку арт-хутара “Васіліна” ў публікацыях прац, створаных падчас знаходжання ў рэзідэнцыі, актыўныя спасылкі на акаўнт хутара ў instagram і кароткае эсэ з апісаннем вынікаў працы і сваіх уражанняў ад рэзідэнцыі на арт-хутары.
Калі вы адчуваеце, што гэта пра вас, напішыце прыватнае паведамленне Аўгіні Манцэвіч у facebook (https://www.facebook.com/litota) і апішыце сваю матывацыю. Прыём заявак да 23 студзеня. Колькасць месцаў абмежаваная.