Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Галоўныя вынікі схода па стварэнні Беларускага ПЭНа ў замежжы


Адбыўся ўстаноўчы сход для стварэння Беларускага ПЭНа ў замежжы.

Асноўныя каштоўнасныя пазіцыі арганізацыі выкладзеныя ў Маніфесце няпэўнага часу, падрыхтаваным ініцыятыўнай групай.

Старшынёй Беларускага ПЭНа была абраная Таццяна Нядбай. 

У Раду ўвайшлі: Святлана Алексіевіч, Вольга Шпарага, Юля Цімафеева, Андрэй Хадановіч і іншыя. 

Сходам таксама зацверджаная назва для арганізацыі: 

Беларускі ПЭН – на беларускай мове, PEN Belarus – на ангельскай.

Беларускі ПЭН з’яўляецца паўнапраўным чальцом Міжнароднага ПЭНа.

Сайт Беларускага ПЭНа – penbelarus.org (з Беларусі адкрываецца праз vpn), тэлеграм-канал –  @PENBelarus