
Палітычны пераслед:
30 чэрвеня 2021 года Валерыю Касцюгову затрымалі пасля ператрусу ў кватэры, змясцілі ў СІЗА па вуліцы Валадарскага ў Мінску.
Валерыю Касцюгову абвінавацілі паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса – Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса – Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.
20 ліпеня 2021 прызнаная палітзняволенай.
6 лютага 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе ў адкрытым рэжыме пачаўся разгляд крымінальнай справы Валерыі Касцюговай і даследчыцы Таццяны Кузінай. Валерыю Касцюгову абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь); ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам); ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне сацыяльнай варожасці).
17 сакавіка 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд па крымінальных справах даследчыц Валерыі Касцюговай і Таццяны Кузінай. Кожную з экспертак асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, прызналі вінаватымі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 357 (дапамога дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці).
11 жніўня 2023 года была ўнесена ў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
31 жніўня 2023 года КДБ унёс Валерыю Касцюгову ў «Пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці»
Творчая дзейнасць:
Заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці “Наше мнение”, рэдактарка і аўтарка зборніка аналітычных аглядаў пра развіццё сітуацыі ў Беларусі за год “Белорусский ежегодник”, кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу “Беларусь у фокусе”.
Месца зняволення:
ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.