Працаваў рэдактарам аддзела журналісцкіх расследаванняў “Белорусской деловой газеты”, галоўным рэдактарам партала “Ежедневник” (ej.by).
У 1998-1999 гадах апублікаваў фантастычная раманы на рускай мове «Міратворцы конусу» і «Спецпадраздзяленне Чысткі» пад псеўданімам Сяргей Барнацін.
25 сакавіка 2020 года Сяргей Сацук быў затрыманы па справе паводле артыкула 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманне хабару). 26 і 27 сакавіка адбыліся ператрусы ў офісе, Сяргей Сацук быў арыштаваны. 4 красавіка 2020 года рашэнне аб узяцці пад варту Сяргея Сацука года было адмененае.
8 снежня 2021 года Сяргея Сацука арыштавалі па крымінальнай справе 2020 года. У доме Сяргея Сацука прайшоў ператрус, у яго канфіскавалі тэлефоны і ноўтбукі.
Сяргей Сацук змешчаны ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага ў Мінску.
9 снежня 2021 года прызнаны палітвязнем.
9 чэрвеня 2022 года стала вядома, што літаратару і рэдактару «Ежедневника» Сяргею Сацуку, прад’явілі абвінавачанні па яшчэ двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Беларускай асацыяцыі журналістаў удалося высветліць праз былога сукамерніка Сяргея Сацука, што цяпер рэдактара вінавацяць у распальванні варажнечы (арт.130 КК) і перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт.426 КК). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.
26 кастрычніка Мінскі гарадскі суд пакараў Сяргея Сацука значным тэрмінам зняволення – 8 гадоў калоніі.
Сацуку таксама назначаны штраф у памеры 500 БВ, або 16 тысяч беларускіх рублёў. Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў. Акрамя таго, суд вырашыў спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы грашовую суму ў памеры 12 тысяч 384 беларускіх рублёў.
З 17 сакавіка 2023 года – у спісе «экстрэмістаў».
10 лютага 2023 года Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу і пакінуў у сіле прысуд першай інстанцыі.
Адрас для ліставання: Сяргею Віктаравічу Сацуку, ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183.
Выданні пад псеўданімам:
Сергей Барнатин. Миротворцы
Сергей Барнатин. Стиглеры – новое поколение миротворцев
Сергей Барнатин. Сквозь хаос многомирья
Сергей Барнатин. Спецподразделение Чистки