
4 лістапада 2021 года Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала сайты некалькіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, уключаючы Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ) і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Доступ да сайтаў магчымы толькі з-за мяжы або з дапамогай VPN. Гэты крок зроблены пасля працяглай атакі на незалежныя галасы ў Беларусі, сярод якіх журналісты, СМІ, арганізацыі грамадзянскай супольнасці і дзеячы культуры. Беларускі ПЭН-цэнтр быў афіцыйна ліквідаваны 9 жніўня 2021 года, аднак яго сябры працягваюць рабіць і выпускаць даследаванні, уключаючы даклад, у якім задакументаваныя больш за 1000 выпадкаў парушэння культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры, зафіксаваных у перыяд са студзеня па верасень 2021 года.
“Рэжым Лукашэнкі відавочна імкнецца заглушыць любыя незалежныя галасы ў Беларусі. Мы зноў падтрымліваем нашых смелых калег з Беларускага ПЭН-цэнтра і заклікаем улады вярнуць доступ да іх матэрыялаў на тэрыторыі краіны. Прыгнёт і крымінальны пераслед незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці павінны быць неадкладна спыненыя, а адвольная ліквідацыя НДА, уключаючы Беларускі ПЭН-цэнтр, павінны быць тэрмінова адмененыя”,
– заявіла Ма Ціда, старшыня Камітэта “Пісьменнікі ў зняволенні” Міжнароднага ПЭНа.
Арыгінал заявы па спасылцы.