У 2010 годзе на фестывалі бардаўскай песні «Купалаўскія вакацыі» Максім Знак перамог у намінацыі «Найлепшае спалучэнне тэксту і музыкі».
У 2018 годзе — лаўрэат фестывалю «Бардаўская восень», які адбываецца на Беласточчыне.
Летам 2020 года Максім Знак напісаў песню «Годнасць ды воля» і ўпершыню публічна выканаў яе на вялікім мітынгу ў Мінску 30 ліпеня.
У зняволенні Максім Знак напісаў і перадаў на волю песню «Бульба»: «Яны думалі, нас пахавалі… А мы — бульба! Як нас пахаваць? Мы зялёным зямлю прабівалі, спрабавалі да неба дастаць». Песню выканаў гурт, які складаецца з адвакатаў, — «Прававы дэфолт».
У 2020 годзе Лявон Вольскі выканаў песню на словы Максіма Знака «Лятучы галандзец».
У 2006 годзе, пасля пратэстаў па выніках выбараў прэзідэнта Беларусі, Максім Знак адбыў пакаранне — 14 сутак у турме ў Жодзіне.
У 2020 годзе Максім Знак — сябра Каардынацыйнай Рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу.
9 верасня 2020 года быў затрыманы. У той жа дзень Следчы камітэт афіцыйна паведаміў, што Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта працягваецца расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). У адносінах да падазраваных Марыі Калеснікавай і Максіма Знака з санкцыі пракурора была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
4 жніўня 2021 года ў Мінскім абласным судзе пачаўся закрыты судовы працэс над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам. Максім Знак і Марыя Калеснікава асуджаны па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання).
Максім Знак асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
10 верасня 2020 года прызнаны палітвязнем.
У зняволенні піша вершы і прозу.
6 верасня 2021 года суддзя Мінскага абласнога суда Сяргей Епіхаў прызнаў Максіма Знака вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі), ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім) і асудзіў да 10 гадоў пазбаўлення волі. Знаку прызначылі ўзмоцнены рэжым калоніі.
23 сакавіка 2022 г. палітвязня дадалі ў «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
24 траўня 2022 г. КДБ унёс Максіма ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
Адрас для ліставання: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Знаку Максіму Аляксандравічу