З 2000 года — намеснік галоўнага рэдактара. З 1 снежня 2006 да 2017 года галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва».
У 2006 годзе быў абраны намеснікам старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтра. Выйшаў з ПЭН-Цэнтра ў 2019 годзе.
8 ліпеня 2021 года Андрэй Скурко быў затрыманы разам з трыма «нашаніўцамі».
Пазней следчыя выпусцілі бухгалтарку Вольгу Раковіч і галоўнага рэдактара часопіса «Наша гісторыя» Андрэя Дынько. За кратамі засталіся Андрэй Скурко і галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч.
Першапачаткова быў падазраваным паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ён знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсціна як падазраваны. Па заканчэнні трох сутак арышту абвінавачанне за падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманне працягнутае ўжо паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання).
12 ліпеня 2021 года прызнаны палітзняволеным.
21 ліпеня пераведзены ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
У зняволенні напісаў чатыры кнігі дзіцячых вершаў.
15 сакавіка 2022 года ў судзе Заводскага раёна Мінска вынесеныя прысуды галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» Ягору Марціновіча і кіраўніку аддзелу маркетынгу і рэкламы Андрэю Скурко. Суд прызнаў іх вінаватымі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу. Рашэнне суда: Ягор Марціновіч – 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Андрэй Скурко – 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
20 траўня 2022 г. Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю на прысуд і пакінуў яго ў сіле.
На пачатку чэрвеня 2022 г. Андрэя перавялі з Турмы № 4 у магілёўскую ПК № 15.
Адрас для ліставання: Скурко Андрэю Генадзевічу, ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183.