Распачаты набор у літаратурныя рэзідэнцыі ў Гданьску (Польшча) для аўтараў і аўтарак з Беларусі. Гданьскі Інстытут культуры праводзіць адбор, па выніках якога, трое літаратараў з Беларусі трапяць на 4-8 тыдняў у Гданьск. Набор будзе доўжыцца да 29 жніўня 2021 года.
Падаць заяўкі могуць аўтары і аўтаркі з Польшчы і Беларусі, а таксама перакладчыкі з Польшчы, якія адпавядаюць наступным крытэрам:
- маюць хаця б адну надрукаваную кнігу прозы ці паэзіі;
- валодаюць польскай, англійскай або рускай мовай;
- на дадзены момант працуюць над літаратурным праектам.
Тэрміны рэзідэнцый:
- рэзідэнцыя для перакладчыкаў: 1 каляндарны месяц (у перыяд з 1 па 31 кастрычніка)
- рэзідэнцыя для польскіх пісьменнікаў і пісьменніц: 2 каляндарныя месяцы (з 1 кастрычніка па 30 лістапада)
- рэзідэнцыя для аўтараў і аўтарак з Беларусі: 2 каляндарныя месяцы (з 1 кастрычніка па 30 лістапада).
Як падацца:
Неабходна адправіць заяўку ва ўстаноўлены тэрмін на адрас: [email protected]
Заяўка павінна ўключаць:
- запоўненую анкету,
- CV са спісам апублікаваных літаратурных твораў,
- суправаджальны ліст з апісаннем канцэпцыі працы на час пражывання (не больш за 5000 знакаў з прабеламі),
- фрагмент апублікаванай працы (максімум 10 старонак фармату А4).
Спампаваць рэгламент праграмы: на польскай/ на рускай / на беларускай мове
Спампаваць форму заяўкі: форма на польскай-англійскай-беларускай мовах / форма на рускай мове
Вынікі набору будуць абвешчаныя да 10 верасня 2021 года.
Падрабязней па спасылцы.